Міра Лукша
Міра (Міраслава Янаўна) Лу́кша (нар. 9 лістапада 1958, Гайнаўка, Польшча) — беларуская пісьменніца.
Міра Лукша | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | польск.: Mirosława Łuksza |
Дата нараджэння | 9 лістапада 1958 (66 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | перакладчыца, пісьменніца |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьСкончыла філіял Варшаўскага ўніверсітэта ў Беластоку (1985). З 1985 года працуе ў беларускім тыднёвіку «Ніва». Член Беларускага літаратурнага аб’яднання «Белавежа» і Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1997. Жыве ў Беластоку.
Творчасць
правіцьДэбютавала на старонках «Нівы» ў 1973 годзе. У кнігах прозы «Дзікі птах верабей» (1992), «Выспа» (1994) і паэзіі «Замова» (1993), «Ёсць» (1994) — філасофскі роздум над лёсам беларускай вёскі, пра яе сучасныя праблемы і хваляванні, сакавітая народная мова. Выдала кнігі паэзіі «Замова» (1993), «Ёсць» (1994), «Wiersze tutejsze» (2003), «Жывінкі з глыбінкі» (2009), «Пад знакам Скарпіёна» (2011), «Biały stok» (2012) і «Падарункі» (2014) і кнігі прозы «Дзікі птах верабей» (1992), «Выспа» (1994), «Бабскія гісторыі» (2001), «Дзяўчынка і хмарка» (2006), «Гісторыі з белага свету» (2008), «Życie pozagrobowe i inne» (2013).
Зноскі
Літаратура
правіць- Чыгрын С. Лукша // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).