Адкрыць галоўнае меню

Мірскі бой (1944) — бой партызанскіх брыгад імя Жукава і «Камсамолец» па разгроме нямецка-фашысцкага гарнізона ў г.п. Мір. Адбыўся 22 сакавіка.

ПланПравіць

Аперацыю знішчэння гарнізона, які налічваў 150 гітлераўцаў, распрацавала камандаванне брыгады імя Жукава, кіраўнік аперацыі У. З. Царук. Выведаўшы пароль аховы гарнізона, партызаны ў ноч на 22 сакавіка прайшлі ў цэнтр пасёлка, блакіравалі казарму, разграмілі ўсе ўстановы акупантаў. Байцы ў засадах знішчылі каля 2 км лініі тэлеграфна-тэлефоннай сувязі. На досвітку партызаны пакінулі пасёлак.

ЛітаратураПравіць

  • Мірскі бой 1944 // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.10. — Мн., 2000. — С.469.