Міхал Шымялевіч
Міхал Шымялевіч (польск.: Michał Szymielewicz; 18 кастрычніка 1879, в. Пеляса, цяпер Воранаўскі раён — 11 студзеня 1969) — гісторык, лідскі краязнавец.
Міхал Шымялевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 18 кастрычніка 1879 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 студзеня 1969 (89 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Біяграфія
правіцьАдукацыю пачаў ў Лідскім павятовым вучылішчы. У 1901 г. працаваў у Лідскай судова-міравой акрузе, канцылярыі з'езду міравых суддзяў, памочнікам сакратара. Як малады гісторык-аматар атрымаў грант ад гістарычнага таварыства для вучобы. У 1905—1908 гадах вучыўся ў Ягелонскім універсітэце ў Кракаве, атрымаўшы гістарычную адукацыю, вярнуўся ў Ліду.
Верагодна першай надрукаванай працай М. Шымялевіча была кніга «Горад Ліда і Лідскі замак» (1905). У 1927 годзе М. Шымялевіч выбіраецца ў Гарадскую раду ад Таварыства беларускай школы. У 1936—1939 гадах быў сябрам рэдакцыйна-выдавецкага камітэта газеты «Лідская зямля» («Ziemia Lidzka»), дзе апублікаваў каля 30-ці краязнаўчых артыкулаў.
У 1940 годзе Міхал Шымялевіч быў вывезены ў Казахстан, ягоны дом у Лідзе быў канфіскаваны. Найвялікшую каштоўнасць меў велізарны архіў гісторыка, адмыслова дасланыя ў Ліду выкладчыкі БДУ з Мінска пачалі займацца апрацоўкай архіва М. Шымялевіча. Архіў згарэў разам з цэнтрам горада ў 1941 годзе.
Міхал Шымялевіч цудам выжыў у высылцы. Пасля 1948 года жыў у Сопаце. Напісаў яшчэ некалькі каштоўных прац.
Зноскі
Літаратура
правіць- Лаўрэш Л. Сябар ТБШ Міхал Шымялевіч // «Наша Слова» № 38 (1137), 18 вер. 2013.
- Лаўрэш Л. Пра Міхала Шымялевіча: Крэскі да біяграфіі найлепшага гісторыка горада Ліды // Асоба і час: Беларускі біяграфічны альманах. Вып. 6. / Уклад.: Л. Лаўрэш, А. Фядута. — Мн:, 2015. — С. 133—165.
- Лаўрэш Л. Мiхал Шымялевiч. Крэскi да бiяграфii найлепшага гiсторыка горада Лiды // Лідскі летапісец 2016. № 1 (73). — C. 45–58. // на pawet.net
- Міхал Шымялевіч // Лідскі Летапісец № 2(42), 2008. — С. 18-27.
- Лаўрэш Л. Гісторык у высылцы: да біяграфіі Міхала Шымялевіча // АСОБА І ЧАС. Беларускі біяграфічны альманах. Выпуск 8. Уклад.: Аляксандр Фядута. — Мінск. 2018. — C. 136–139.
- Шымялевіч Міхал. Высяленне ў Казахстан у 1940 г. значнай часткі жыхароў Лідскага павета // АСОБА І ЧАС. Беларускі біяграфічны альманах. Выпуск 8. Уклад.: Аляксандр Фядута. — Мінск. 2018. — C. 140–181.
- Шымялевіч Міхал. Збор твораў / укл. Л. Лаўрэш. – Гродна, 2019. // на pawet.net
- Лаўрэш Л. Новае пра лепшага лідскага гісторыка XX ст. Міхала Шымялевіча // Лідскі Летапісец. 2021. № 1(93). С. 15-17. // на pawet.net