Міхась Паўлавіч Мамонька

Міхась Паўлавіч Мамонька (13 студзеня 1929, цяпер Стаўбцоўскі раён — 30 верасня 2021) — беларускі паэт.

Міхась Паўлавіч Мамонька
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 13 студзеня 1929(1929-01-13)
Месца нараджэння
Дата смерці 30 верасня 2021(2021-09-30) (92 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 13 студзеня 1929 года на тэрыторыі сённяшняга Стаўбцоўскага раёна[1][2]. Працаваў настаўнікам у Гродзенскай вобласці[1].

Апошнія гады жыў і працаваў у горадзе Тураў Гомельскай вобласці[1].

Член Гомельскага абласнога аддзялення праўладнага Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2007 года[3].

Памёр 30 верасня 2021 года. Пахаваны на могілках у Стоўбцах[1], каля сваякоў[4].

Творчасць

правіць

Пісаў на беларускай мове. Выдаў кнігі паэзіі «Тварам да сонца», «Слёзы на камні», «Далечыня», «Колер світання», і інш. Друкаваў творы ў «Літаратуры і мастацтве», «Полымі», у раённых і абласных газетах Беларусі. Асабліва плённа супрацоўнічаў з жыткавіцкай раённай газетай «Новае Палессе»[1].

Узнагароды

правіць

Адзначаны знакам Саюза пісьменнікаў Беларусі «За вялікі ўклад у беларускую літаратуру», прысвоена званне «Ганаровы член Саюза пісьменнікаў Беларусі»[1].

Зноскі

  1. а б в г д е Міхась Мамонька — Гомельскае абласное аддзяленне грамадскага аб'яднання "Саюз пісьменнікаў Беларусі" (руск.). pismennik.by. Праверана 13 студзеня 2024.
  2. Паводле іншай інфармацыі на Гарадзеншчыне.
  3. Олейник Александр Людвигович — Гомельскае абласное аддзяленне грамадскага аб'яднання "Саюз пісьменнікаў Беларусі" (руск.). pismennik.by. Праверана 12 студзеня 2024.
  4. НЕ СТАЛА ПАЭТА МІХАСЯ МАМОНЬКІ (англ.). www.oo-spb.by. Праверана 13 студзеня 2024.