Міхаіл Абрамавіч Эляшэвіч

Міхаіл Абрамавіч Эляшэвіч (нар. 14 студзеня 1948) — беларускі будаўнік і гаспадарчы дзеяч. Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь (2014)[1].

Міхаіл Абрамавіч Эляшэвіч
Род дзейнасці будаўнік
Дата нараджэння 14 студзеня 1948(1948-01-14) (76 гадоў)
Месца нараджэння
Узнагароды і прэміі

Біяграфія правіць

Усю сваю працоўную дзейнасць прысвяціў будаўнічай вытворчасці. У сістэме ААТ «Трэст Белсантэхмантаж № 1» ён працуе з 17 лістапада 1975 года. Прайшоў шлях ад майстра да дырэктара ўпраўлення.

М. Эляшэвіч удзельнічаў у будаўніцтве населеных пунктаў для перасяленцаў з зоны катастрофы на ЧАЭС. Унёс асабісты ўклад у будаўніцтва важнейшых аб’ектаў народнай гаспадаркі і сацкультбыту: Беларускі цэментны завод у г. Касцюковічы Магілёўскай вобласці, комплекс установак «Гідракрэкінг» ААТ «Нафтан», вытворчасць «МАПАН» ААТ «Палімір», Дом правасуддзя ў г. п. Шуміліна, памежная застава ў н. п. Бігосава, комплекс будынкаў Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтр у н. п. Бароўка, агульнаадукацыйныя школы[1].

Узнагароды правіць

У 2008 годзе ўзнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі». У 2010 годзе працоўны калектыў Наваполацкага мантажнага ўпраўлення занесены на гарадскую Дошку Гонару Наваполацкага гарадскога выканаўчага камітэта. У 2011 годзе Эляшэвіч Міхаіл Абрамовіч узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва[1].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Элешевич Михаил Абрамович [Фото] // Віцебскі рабочы. — 2012. — 26 янв. — С. 13.