Адкрыць галоўнае меню

Бігосава

аграгарадок у Верхнядзінскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

ГісторыяПравіць

Паўстаў ў 1866 годзе пры будаўніцтве Рыга-Арлоўскай чыгункі. Першапачаткова станцыйнае паселішча, як і станцыя, называлася Георгіеўская, складалася з трох будынкаў: сціплага драўлянага будынка станцыі, пакгаўза і жылога дома. Па архіўных звестках 1904 станцыя Георгіеўская налічвала 3 двары, 23 жыхары, абслугоўваліся Росіцкай паштова-тэлеграфнай канторай.

У 1901 годзе быў пракладзены пуць для адчэпкі вагонаў, пабудаваныя дамы для грузчыкаў і чыгуначнікаў, якія абслугоўвалі чыгунку. У 1924 годзе было прынята рашэнне аб будаўніцтве адпаведнага прызначэння памежнай станцыі. У 1926 годзе вакзал прыняў першых пасажыраў. Сярод знакамітых сучаснікаў, якія праязджалі праз станцыю Бігосава, былі паэт Латвіі Яніс Райніс, савецкі дыпламат Тэадор Нете.

У пачатку ліпеня 1941 гады Бігосава была акупаваная нямецкімі войскамі. Са станцыі немцы вывозілі ў Германію нарабаваныя хлеб, каштоўнасці, насельніцтва, частка з якога накіроўвалася ў канцлагеры, а другая частка на працу на акупаваных тэрыторыях. Да канца 1941 разгарнуўся партызанскі рух.

НасельніцтваПравіць

  • 2126 жыхароў, 858 двароў (2001)

ЭканомікаПравіць

У 1957 годзе ў Бігосава быў пабудаваны завод «Зааветінструмент», цяпер ААТ «Інвет».

ІнфраструктураПравіць

  • Сярэдняя школа
  • Дом культуры
  • Бібліятэка
  • Бальніца
  • Аддзяленне сувязі

СлавутасціПравіць

ПамяцьПравіць

У Бігосава ў 1919 годзе расстраляны беларускі святар Міхаіл Піліпавіч Буклярэвіч.

Зноскі

  1. Белпошта
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).

ЛітаратураПравіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).