Міхаіл Афанасьевіч Замулаеў
Міхаіл Апанасавіч Замулаеў (1924—1944) — малодшы лейтэнант Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай войнаў, Герой Савецкага Саюза (1945).
Міхаіл Апанасавіч Замулаеў | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 лістапада 1924 |
Месца нараджэння | вёска Паляна, Перамышльскі раён, Калужская вобласць |
Дата смерці | 28 чэрвеня 1944 (19 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | пяхота |
Гады службы | 1942—1944 |
Званне |
|
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Біяграфія
правіцьМіхаіл Замулаеў нарадзіўся 20 лістапада 1924 года ў вёсцы Паляна (цяпер — Перамышльскі раён Калужскай вобласці). Скончыў сем класаў школы. У жніўні 1942 года Замулаеў быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. З лютага 1943 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. У 1944 годзе скончыў курсы малодшых лейтэнантаў, пасля чаго камандаваў стралковым узводам 830-га стралковага палка 238-й стралковай дывізіі 50-й арміі 2-га Беларускага фронту. Адрозніўся падчас вызвалення Магілёва[1].
27 чэрвеня 1944 года Замулаеў пераправіўся цераз Дняпро ў раёне вёскі Лупалава (цяпер — у межах Кастрычніцкага раёна Магілёва) і вызваліў вёску Ніжні Палавінны Лог, а затым захапіў нямецкі апорны пункт на заходнім беразе Дняпра. Пераследваючы адыходзячыя нямецкія войскі, узвод Замулаева выйшаў да ўскраіны Магілёва. У тым баі Замулаеў загінуў[1]. Пахаваны ў Магілёве на Вайсковых могілках па вуліцы Лазарэнкі[2].
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераічнасць» малодшы лейтэнант Міхаіл Замулаеў пасмяротна быў ганараваны высокім званнем Героя Савецкага Саюза. Таксама пасмяротна быў узнагароджаны ордэнам Леніна[1].
У гонар Замулаева названа школа ў яго роднай вёсцы[1].
Зноскі
- ↑ а б в г Міхаіл Афанасьевіч Замулаеў на сайце «Героі краіны»
- ↑ Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл.
Літаратура
правіць- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
- Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. — Минск, 1984. (руск.)
- Поленков К. А., Хромиенков Н. А. Калужане — Герои Советского Союза. — Калуга, 1963. (руск.)