Міхаіл Васілевіч Семяненка
вучоны
Міхаіл Васілевіч Семяне́нка[1] (руск.: Михаил Васильевич Семененко; нар. 24 студзеня 1950) — вучоны ў галіне насенняводства, кандыдат сельскагаспадарчых навук (1987[2]).
Міхаіл Васілевіч Семяненка | |
---|---|
руск.: Михаил Васильевич Семененко | |
Дата нараджэння | 24 студзеня 1950 (74 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | насенняводства |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат сельскагаспадарчых навук (1987) |
Альма-матар | |
Прэміі |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў сяле Сапычы (Пагарскі раён Бранскай вобласці, Расія). У 1972 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію. З 1994 года працуе ў Інстытуце глебазнаўства і аграхіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Навуковая дзейнасць
правіцьАсноўныя навуковыя працы па насенняводстве і селекцыі азімай пшаніцы. Аўтар яе сартоў Бярэзіна, Надзея, Легенда, Саната, Запавет, Фантазія і інш.
Сярод апублікаваных прац:
- Результаты экологического испытания озимой пшеницы в условиях Белоруссии. // Пути повышения урожайности полевых культур. — Мн., 1981. Вып. 11.
Узнагароды
правіць- Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь 1998 года.
Зноскі
- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ 24 января: этот день в истории (руск.) // Сайт Адміністрацыі Кастрычніцкага раёна горада Магілёва
Літаратура
правіць- Семяненка Міхаіл Васілевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 321. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
правіць- Семяненка Міхаіл Васільевіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»