Міхаіл Львовіч Гебелеў
Міхаіл Львовіч Гебелеў (15 кастрычніка 1905, в. Узляны, Ігуменскі павет, Мінская губерня (цяпер Пухавіцкі раён, Мінская вобласць) — 15 жніўня 1942, Мінск) — адзін з кіраўнікоў камуністычнага падполля ў Мінску.
Міхаіл Львовіч Гебелеў | |
---|---|
Род дзейнасці | кіраўнік |
Дата нараджэння | 15 кастрычніка 1905 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 жніўня 1942 (36 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьПрацаваў сталяром на заводзе імя Молатава, пасля заканчэння Рэспубліканскай школы прапагандыстаў пры ЦК КП(б)Б — прапагандыстам, а потым інструктарам Сталінскага райкама КП(б)Б Мінска.
Падчас акупацыі ўзначаліў антыфашысцкі супраціў у Мінскім гета, быў сакратаром Тэльманаўскага падпольнага райкама КП(б)Б Мінска, членам падпольнага гаркама. Адзін з арганізатараў першай падпольнай друкарні гаркама, наладжваў прыём і распаўсюджанне зводак Савінфармбюро, кіраваў аперацыяй вываду вязняў гета ў партызанскія атрады. У ліпені 1942 года арыштаваны. Павешаны ў мінскай турме.
Літаратура
правіць- Гебелева С. М. Долгий путь к заветной улице. — Мн.: И. П. Логвинов, 2010. — 162 с. — ISBN 978-985-6901-78-5. Архівавана 20 красавіка 2017.
- Розинский Г. Дети минского гетто. — Тель-Авив, 2010.
Спасылкі
правіць- Наталья ПАРХОМЧИК Выставка «Лагерь смерти Тростенец. История и память» приурочена к 25-летию установления дипломатических отношений между Беларусью и Германией(недаступная спасылка) (руск.) // Газета «Пухавіцкія навіны»