Міхаіл Маркавіч Мядзель

Герой Савецкага Саюза

Міхаіл Маркавіч Мядзель (17 кастрычніка 1910, в. Задзежжа — 21 студзеня 1981) — капітан Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943).

Міхаіл Маркавіч Мядзель
Дата нараджэння 17 кастрычніка 1910(1910-10-17)
Месца нараджэння
Дата смерці 21 студзеня 1981(1981-01-21) (70 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў пяхота
Гады службы 19411946
Званне
Капітан
Капітан
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Савецка-японская вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн Чырвонай Зоркі

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 17 кастрычніка 1910 года ў вёсцы Задзежжа (цяпер — Верхнядзвінскі раён Віцебскай вобласці Беларусі). Пасля заканчэння сямі класаў школы пражываў у Солнечнагорскім раёне Маскоўскай вобласці, працаваў загадчыкам гаспадаркі на птушкафабрыцы. У 1936 годзе скончыў курсы прапагандыстаў. У чэрвені 1941 года быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію і накіраваны на фронт Вялікай Айчыннай вайны. За час вайны тры разы быў паранены[1].

Да верасня 1943 старшы лейтэнант Міхаіл Мядзель быў парторгам батальёна 1031-га стралковага палка 280-й стралковай дывізіі 60-й арміі Цэнтральнага фронту. Вызначыўся падчас бітвы за Дняпро. 25 верасня 1943 года Мядзель на чале перадавога атрада пераправіўся праз Дняпро ў раёне вёскі Акунінава Казэлецкага раена Чарнігаўскай вобласці і прыняў актыўны ўдзел у баях за захоп і ўтрыманне плацдарма на яго заходнім беразе, раптоўным ударам адкінуўшы праціўніка[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 17 кастрычніка 1943 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» старшы лейтэнант Міхаіл Мядзель быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» за нумарам 2233[1].

Удзельнічаў у баях савецка-японскай вайны. У 1946 годзе ў званні капітана Мядзель быў звольнены ў запас. Вярнуўся да працы на птушкафабрыцы. Памёр 21 студзеня 1981 года, пахаваны ў Маскве на Галавінскіх могілках[1].

Быў таксама узнагароджаны двума ордэнамі Чырвонай Зоркі[1].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.