Міхаіл Мікалаевіч Андросаў
Міхаіл Мікалаевіч Андросаў (12 студзеня 1906, ст. Акулічы, цяпер Клятнянскі раён, Бранская вобласць — 14 кастрычніка 1951) — беларускі архітэктар[1].
Міхаіл Мікалаевіч Андросаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 студзеня 1906 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 кастрычніка 1951 (45 гадоў) |
Альма-матар | |
Працы і дасягненні | |
Месца працы | |
Член у | |
Працаваў у гарадах | Мінск, Магілёў, Лепель |
Горадабудаўнічыя праекты | гл. у тэксце |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьУ 1929—1934 гадах вучыўся ў Ленінградскім інстытуце інжынераў камунальнага будаўніцтва. У 1936—1941 і з 1944 працаваў у Белдзяржпраекце[1][2].
Член Саюза архітэктараў СССР з 1937 года[2].
Творчасць
правіцьАсноўныя працы
правіць- генплан Магілёва (1938—1940, разам з Н. Трахтэнбергам)[1][3]
- праект планіроўкі Лепеля (1940—1941)[1]
- сааўтар генпланаў аднаўлення і развіцця Мінска (1945—1946) і Магілёва (1947—1950, у сааўтарстве з Г. Парсаданавым і К. Басавым)[1]
- праект азелянення вуліцы Леніна ў Мінску
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга[2].
Зноскі
- ↑ а б в г д «Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік». Мінск, «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», 1993. С. 574
- ↑ а б в Андросов Михаил Николаевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- ↑ Чарняўская Т.I. — Архітэктура Магілёва, 1973. стар. 63
Літаратура
правіць- Андросаў Міхаіл Мікалаевіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- Андросов Михаил Николаевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)