Міхаіл Паўлавіч Урончанка

Міхаіл Паўлавіч Урончанка (руск.: Михаил Павлович Вронченко; 1802, Копысь, Беларускае ваеннае губернатарства, Расійская імперыя — 14 (26) лістапада 1855, Харкаў, Харкаўская губерня, Расійская імперыя) — расійскі ваенны геадэзіст, географ, перакладчык. Генерал-маёр (1848).

Міхаіл Паўлавіч Урончанка
руск.: Михаил Павлович Вронченко
Дата нараджэння 1802[1] ці 1801[2]
Месца нараджэння
Дата смерці 14 (26) кастрычніка 1855
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці перакладчык
Навуковая сфера геадэзія
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Скончыў Магілёўскую мужчынскую гімназію (1819), Маскоўскую школу калонаважатых (1822). Вывучаў астраномію ў Дэрпцкім універсітэце (1824—1828). У 1823—1824 гадах рабіў тапаграфічныя здымкі ў Віленскай губерні. У Вільні пазнаёміўся з Адамам Міцкевічам. У руска-турэцкую вайну 1828—1829 годзе праводзіў тапаграфічныя здымкі ў Малдаўскім княстве, Валашскім княстве, Балгарыі. У 1837—1841 гадах член камісіі па кіраванні Закаўказскім краем. 3 1843 года ў запасе, працаваў у Міністэрстве народнай асветы  (руск.). У 1848 годзе вярнуўся на вайсковую службу ў Галоўны штаб Рускай імператарскай арміі. Да 1854 года ўзначальваў трыянгуляцыйныя работы.

Навуковая дзейнасць

правіць

Вынікам падарожжа па Малой Азіі стала даследаванне «Агляд Малой Азіі ў сучасным яе стане» (1838—1840).

Літаратурная дзейнасць

правіць

Займаўся перакладамі на рускую мову. Асобнымі выданнямі ў перакладзе Урончанкі выйшлі ў Санкт-Пецярбургу паэма Байрана «Манфрэд»  (англ.), трагедыя Уільяма Шэкспіра «Гамлет» (абедзве ў 1828); пераклаў трагедыю ў вершах Іагана Гётэ «Фаўст» (1844).

Бібліяграфія

правіць

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Карлюкевіч, А. Урончанка Міхаіл Паўлавіч / Алесь Карлюкевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — С. 589. — ISBN 985-11-0214-8.
  • Шостьин, Н. А. Михаил Павлович Вронченко: Военный геодезист и географ. — М.: Геодезиздат, 1956. — 88 с., 4 л. карт.