Міхаіл Пятровіч Брэнч

Міхаіл Пятровіч Брэнч (нар. 2 лістапада 1936, Масква, Расія) — беларускі спецыяліст у галіне энергетычнага машынабудавання. Кандыдат тэхнічных навук (1967), дацэнт (1971).

Міхаіл Пятровіч Брэнч
Дата нараджэння 2 лістапада 1936(1936-11-02) (87 гадоў)
Месца нараджэння
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат тэхнічных навук (1967)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

Біяграфія правіць

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (аўтатрактарны факультэт, 1959).

Працаваў на Мінскім аўтамабільным заводзе (1959—1962, памочнік майстра эксперыментальнага цэха, інжынер-выпрабавальнік, начальнік лабараторыі гідратрансмісій і аўтаматыкі СКБ-1), Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (1962—1967 — Праблемная навукова-даследчая лабараторыя аўтамабіляў і лабараторыя НАМІ — БПІ, інжынер, з 1967 — кафедра «Рухавікі ўнутранага згарання», дацэнт, у 1988—1993 — загадчык кафедры, з 2000 — прафесар кафедры, у 1973—1986 — дэкан аўтатрактарнага факультэта).

Навуковыя інтарэсы: аўтамабілі і трактары; рухавікі ўнутранага згарання; аўтаматызацыя функцыянальных сістэм аўтатрактарных рухавікоў.

Узнагароды правіць

Званне «Заслужаны работнік транспарту Беларускай ССР» (1980) і інш.

Бібліяграфія правіць

  • Исследование силового взаимодействия гидротрансформатора с трансмиссией автомобиля при переключении передач : автореферат диссертации … кандидата технических наук / М. П. Бренч. ― Минск, 1967.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Брэнч Міхаіл Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 355. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
  • [Бренч Михаил Петрович ] // Автотракторный факультет, 1951―2011 / БПИ — БГПА — БНТУ. ― Минск, 2011. — С. 26. — Информация также на с. 9, 22, 112, 113, 114, 172.
  • Бренч Михаил Петрович // Научные направления ученых Белорусской государственной политехнической академии. — Минск, 1998. — С. 9.