Міхаіл Піліпавіч Нікіценка

вучоны

Міхаіл Піліпавіч Нікіце́нка[1] (руск.: Михаил Филиппович Никитенко; 3 лістапада 19129 мая 1980) — вучоны ў галіне нейрамарфалогіі і антрапалогіі, доктар біялагічных навук (1972).

Міхаіл Піліпавіч Нікіценка
руск.: Михаил Филиппович Никитенко
Дата нараджэння 3 лістапада 1912(1912-11-03)
Месца нараджэння
Дата смерці 9 мая 1980(1980-05-09) (67 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства  СССР
Род дзейнасці антраполаг
Навуковая сфера нейрамарфалогія, антрапалогія
Месца працы Чарнавіцкі нацыянальны ўніверсітэт імя Юрыя Фядзьковіча, Аддзел заалогіі і паразіталогіі Акадэміі навук БССР, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы НАН Беларусі
Навуковая ступень доктар біялагічных навук (1972)
Альма-матар

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў станіцы Кабардзінская Кубанскай вобласці (зараз у Апшэронскім раёне Краснадарскага края Расіі). У 1936 годзе скончыў Горкаўскі ўніверсітэт. У 1951—1960 гадах займаў пасаду загадчыка кафедрай заалогіі ў Чарнавіцкім універсітэце, у 1960—1970 гадах — старшага навуковага супрацоўніка Аддзела заалогіі і паразіталогіі Акадэміі навук БССР, з 1970 года — старшага навуковага супрацоўніка сектара этнаграфіі ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору.

Навуковая дзейнасць правіць

Аўтар навуковых прац у галіне агульнай эвалюцыі, эвалюцыйнай і экалагічнай марфалогіі галаўнога мозгу і органаў пачуцця жывёл і чалавека.

Сярод апублікаванага:

  • Эволюция и мозг / М. Ф. Никитенко ; АН БССР, Отд. зоологии и паразитологии. — Минск: Наука и техника, 1969. — 342 с.: ил.
  • Головной мозг парнокопытных / М. Ф. Никитенко [и др.]; АН БССР, Отделение зоологии и паразитологии. — Минск: Наука и техника, 1970.
  • Наука против суеверий : (Материал в помощь лектору) / М. Ф. Никитенко, д-р биол. наук, Л. И. Тегако, канд. ист. наук; Правл. о-ва «Знание» БССР. Науч.-метод. совет по пропаганде науч. атеизма. — Минск: [б. и.], 1974.

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць