Міхаіл Фадзеевіч Дзявочка
Міхаіл Фадзеевіч Дзяво́чка (1863, Мінск — ?) — першы вядомы беларускі спартсмен-веласіпедыст.
Міхаіл Фадзеевіч Дзявочка | |
---|---|
Пол | мужчынскі пол |
Спецыялізацыя | веласіпедны спорт |
Нарадзіўся |
1863 |
Памёр | невядома |
Грамадзянства |
Біяграфія
правіцьПрацаваў служачым на Лібава-Роменскай чыгунцы. Пераможца гонак Масква—Ніжні Ноўгарад і Пецярбург—Масква. У гонках на трэку ў 1894 стаў чэмпіёнам Расіі, у 1896 — чэмпіёнам Англіі.
Зноскі
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6). — С.134