Міхаіл Яўменавіч Нікалаеў

вучоны ў галіне раслінаводства

Міхаіл Яўменавіч Нікалаеў (15 лютага 1936, в. Дзянісаўка Манастыршчынскага раёна Смаленскай вобласці — 1 жніўня 2013, Горкі) — беларускі вучоны ў галіне раслінаводства. Кандыдат сельскагаспадарчых навук (1969), прафесар (1993).

Міхаіл Яўменавіч Нікалаеў
Дата нараджэння 15 лютага 1936(1936-02-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 1 жніўня 2013(2013-08-01) (77 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці выкладчык універсітэта, навуковец
Навуковая сфера раслінаводства
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат сельскагаспадарчых навук (1969)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

Біяграфія правіць

Скончыў БСГА (1963). З 1964 года быў першы дырэктарам утворанага саўгаса «Горацкі» Горацкага раёна. З 1969 года працаваў у БСГА (асістэнтам, выкладчыкам, дацэнтам кафедры раслінаводства). У 1986—2003 гадах загадваў кафедрай раслінаводства БДСГА. Шмат намаганняў прыклаў да стварэння на кафедры вучэбна-метадычнага кабінета, аснову якога склала бібліятэка прафесара М. С. Савіцкага, пазней папоўненая бібліятэкамі прафесара Л. Б. Наймарка, дацэнтаў В. Г. Гарбацікава, В. П. Зайца, М. Н. Цверазоўскай.

Навуковая дзейнасць правіць

Аўтар звыш за 160 навуковых прац па фарміраванні высокапрадукцыйных фітацэнозаў палявых культур, праблемах павышэння ураджайнасці зернявык культур.

Ім выдадзена 5 рэкамендацый для практычнага карыстання, з’яўляецца адным з аўтараў «Сістэмы земляробства», рэкамендаванай для гаспадарак Магілёўскай вобласці.

Распрацаваў метад вырошчвання грэчкі з аптымізацыяй мікраклімата. Прапанаваў новы метад разліку АГП (аптымальнай густаты пасеваў). Яго распрацоўкі ўвайшлі ў падручнікі: «Раслінаводства з асновамі селекцыі і насенняводства» пад рэдакцыяй прафесара Г. Коранева (1989), «Праграмаванне ураджаяў сельскагаспадарчых культур» пад рэдакцыяй прафесара М. Каюмава (1989).

Узнагароды правіць

Узнагароджаны Ганаровымі граматамі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў і Камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню, знакам «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь».

Літаратура правіць

  • Нікалаеў Міхаіл Яўменавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 334. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
  • Николаев Михаил Евменович // Кто есть кто в Белорусской сельскохозяйственной академии : информационно-справочный указатель. — Горки, 1999. — С. 17.
  • Николаев Михаил Евменович // История в биографиях ученых, удостоенных почетных званий, лауреатов премий, профессоров, докторов наук / авторы-составители: Цыганов А. Р., Лившиц В. М. ; БГСХА. — Могилев, 2005. — С. 110—111.