Міхаіл (Казачынскі)
Міхаіл (свецкае імя Мануіл Іванавіч Казачынскі; 1699, Ямпіль — 1755, Слуцк) — архімандрыт і прэфект Кіеўскай духоўнай акадэміі.
Міхаіл Казачынскі) | |
---|---|
Род дзейнасці | журналіст |
Дата нараджэння | 1699 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 1755 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства |
![]() |
Веравызнанне | праваслаўе |
Месца працы | |
Альма-матар | |
![]() |

БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся ў сям’і польскага шляхціча.
У 1733 годзе скончыў Кіева-Магілянскую акадэмію. У 1736 годзе быў пасвечаны ў святары і прызначаны рэктарам усіх школ Бялградска-Карлавацкай мітраполіі.
Шмат падарожнічаў па славянскіх землях і Германіі, заснаўваў некалькі вучылішчаў у Сербіі. У 1739 годзе прыняў манаства. З 1739 па 1744 год быў прэфектам Кіева-Магілянскай акадэміі, дзе выкладаў філасофію. У 1746 годзе прызначаны архімандрытам Выдубіцкага манастыра, з 1748 года — архімандрыт Слуцкага Траецкага манастыра.
Надрукаваў панегірык «Найяснейшай непераможнай Імператрыцы» (Кіеў, 1744) і «Філасофія Арыстоцелева» (Кіеў, 1745). Абодва творы напісаны на трох мовах (рускай, лацінскай і польскай) і маюць шмат тонкасцей схаластычнага красамоўства.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Михаил (Козачинский) // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
СпасылкіПравіць
Міхаіл (Казачынскі) на Вікісховішчы |
- Ю. К. Бегунов Козачинский Мануил Иванович . Словарь русского языка XVIII века. Праверана 15 лютага 2013.