Мікалай Аляксеевіч Сташанкоў

савецкі беларускі партыйны і дзяржаўны дзеяч, міністр гандлю БССР (1980—1981)
(Пасля перасылкі з М. А. Сташанкоў)

Мікала́й Аляксе́евіч Сташанко́ў (нар. 15 сакавіка 1934, в. Драгелі Руднянскага раёна Смаленскай вобласці) — савецкі беларускі партыйны і дзяржаўны дзеяч, міністр гандлю БССР (1980—1981).

Мікалай Аляксеевіч Сташанкоў
Сцяг Міністр гандлю БССР
1980 — 1981
Кіраўнік урада Аляксандр Аксёнаў
Папярэднік Мікалай Малочка
Пераемнік Мікалай Макаед
Нараджэнне 15 сакавіка 1934(1934-03-15) (90 гадоў)
Жонка Валянціна Міхайлаўна[1]
Дзеці дачкі Іна і Наталья
Адукацыя
Дзейнасць дзяржаўны дзеяч
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Дружбы народаў

Біяграфія правіць

Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (1957), Акадэмію народнай гаспадаркі (1980).

Працаваў на розных пасадах у гандлёвых арганізацыях і дзяржустановах Віцебска. З 1969 года ў ЦК КПБ намеснік, а з 1971 загадчык аддзела гандлю і бытавога абслугоўвання, у 19801981 займаў пасаду міністра гандлю БССР, пасля быў прызначаны намеснікам Міністра гандлю СССР, у 1983—1984 гадах з’яўляўся пастаянным прадстаўніком Савета Міністраў БССР пры Савеце Міністраў СССР. У 1984—1988 працаваў намеснікам загадчыка, затым загадчыкам аддзела гандлю і бытавога абслугоўвання ЦК КПСС. На пенсіі з 1994 года.

Кандыдат у члены ЦК КПБ і ЦК КПСС (1986—1990).

Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 8—9 скліканняў.

Узнагароды правіць

Зноскі

Спасылкі правіць