Мікалай Мікалаевіч Мязга
гісторык
(Пасля перасылкі з М. М. Мязга)
Мязга Мікалай Мікалаевіч (нар. 31 мая 1965, Ражковічы, Пружанскі раён, Брэсцкая вобласць[1]) — беларускі гісторык, педагог, доктар гістарычных навук (2017), прафесар (2020).
Мязга Мікалай Мікалаевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 31 мая 1965 (59 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец, выкладчык універсітэта, гісторык |
Навуковая сфера | гісторыя |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук (2017) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Уладзімір Сяргеевіч Кошалеў |
Біяграфічныя звесткі
правіць- 1989 год — скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны па спецыяльнасці «Гісторыя», пасля чаго пачаў працаваць у гэтым жа ўніверсітэце.
- 1996 год — абараніў кандыдацкую дысертацыю ў Беларускім дзяржаўным універсітэце на тэму «Палітыка Рапала і польска-савецкія адносіны ў 1922—1926 гадах» па спецыяльнасці 07.00.03 — сусветная гісторыя.
- 2001 год — атрымаў вучонае званне дацэнта.
- 2004 год — прызначаны на пасаду дэкана гістарычнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны.
- 2016 год — абараніў доктарскую дысертацыю ў Беларускім дзяржаўным універсітэце на тэму «Савецка-польскія адносіны ў савецкай і польскай гістарыяграфіі 1918—1941 гг.» па спецыяльнасці 07.00.09 — гістарыяграфія, крыніцазнаўства і метады гістарычнага даследвання.
- 2016 год — прызначаны на пасаду загадчыка кафедры сусветнай гісторыі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны.
- 2017 год — член савета па абароне кандыдацкіх дысертацый па гісторыі пры Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова.
- 2017 год — член рэдакцыйнай калегіі спецыялізаванага навуковага выдання «Часопіс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Гісторыя».
- 2020 год — Вышэйшая атэстацыйная камісія Рэспублікі Беларусь прысвоіла М. М. Мязгу вучонае званне прафесара.
Навуковая дзейнасць
правіцьАсноўныя навуковыя даследаванні прысвечаны гісторыі міждзяржаўных адносін СССР і Польшчы ў 1920-1930-я гады і месца ў іх беларускіх зямель, гісторыі міжнародных адносін у Еўропе ў міжваенны перыяд, айчыннай і замежнай гістарыяграфіі гэтых пытанняў. Вывучае месца Беларусі ў палітыцы еўрапейскіх дзяржаў у 1914—1991 гадах, праблемы асвятлення гісторыі Заходняй Беларусі ў гістарыяграфіі СССР і Польшчы, месца гістарычнай навукі ў ідэйна-палітычным супрацьстаянні СССР і Польшчы ў перыяд паміж сусветнымі войнамі і інш.
Бібліяграфія
правіць- Беларусь у еўрапейскай палітыцы, 1918—1925 гг.: Нарысы / Р. Р. Лазько, А. М. Кротаў, М. М. Мязга. — Гомель: ГДУ, 2003. — 126 с.
- В тисках Рапалло: германский фактор в польско-советских отношениях 1921―1926 годов / Н. Н. Мезга. — Гомель: ГГУ, 2010. — 195 с.
- Между наукой и политикой: советско-польские отношения в историографии России и Польши 1918—1941 годов / Н. Н. Мезга. — Гомель: ГГУ, 2014. — 235 с.
- Гомельский государственный университет имени Франциска Скорины (1930―2015 годы) / А. И. Зеленкова, Н. Н. Мезга, М. П. Савинская. — Гомель: ГГУ, 2015. — 266 с.
- Навейшая гісторыя краін Азіі і Афрыкі: вучэбны дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па спецыяльнасцях «Гісторыя», «Гісторыя і грамадазнаўчыя дысцыпліны» / Л. У. Гаўрылавец, М. М. Мязга. — Мінск: Народная асвета, 2017. — 335 с.
- Советско-польские отношения 1921―1926 годов: новый этап противостояния / Н. Н. Мезга. — Гомель: ГГУ, 2019. — 229 с.