Навагрудская гімназія
Навагрудская гімназія — колішняя навучальная ўстанова ў Навагрудку.
Навагрудская гімназія | |
---|---|
Заснавана | 1858 |
Закрыта | 1868 |
Тып | гімназія |
Заснавана ў 1858 годзе на базе 5-класнага дваранскага павятовага вучылішча, адкрытага ў 1834 годзе. Утрымлівалася за кошт даходаў з маёнткаў, што належалі ліквідаваным каталіцкім кляштарам, часткова — за кошт дзяржаўная казны. За вучобу гімназісты плацілі 10 руб. Ад платы вызваляліся дзеці беднай шляхты пры наяўнасці аднаведнай даведкі (у 1860 іх было 15 чал.). У 1860 на базе Навагрудскага аднакласнага вучылішча створаны падрыхтоучы клас гімназіі. Пры гімназіі працавалі мінералагічны і фізічны кабінеты, бібліятэка (2,5 тыс. тамоў). У 1860 было 276 навучэнцаў, у 1861 — 322.
Першы дырэктар — Чарніцкі, з 1859 — М. А. Дзмітрыеў, член Рускага геаграфічнага таварыства, даследчык гісторыі Навагрудка, этнограф, фалькларыст і педагог. Куратарам быў князь К. Радзівіл.
Дзейнасць гімназіі ў асноўным была накіравана на фарміраванне ў вучняў рускага дзяржаўнага светапогляду. Закрыта пасля паўстання 1863—64 гадоў. Аднавіла работу ў 1866 годзе. У 1868 годзе зноў закрыта, на яе базе створана 4-класная павятовая школа.
Літаратура
правіць- Навагрудская гімназія // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — 592 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9.