Навагрудскі парк
Навагру́дскі парк — помнік садова-паркавага мастацтва ў г. Навагрудак Гродзенскай вобласці. Створаны ў 1930-я гг. каля Навагрудскіх замкаў. Парк рэгулярна-пейзажны, плошчай 10,2 га. У аснове планіроўкі сістэма радыяльных алей, якія разыходзяцца ад уваходнай пляцоўкі і перасякаюцца некалькімі кальцавымі дарожкамі. Кампазіцыя дапаўняецца маляўнічымі групамі і асобнымі пасадкамі дрэў. Перад уваходам у парк — курган, насыпаны ў гонар А. Міцкевіча. Паводде дэндралагічнага складу парк быў адным з самых багатых на Беларусі (значна пашкоджаны ў Вялікую Айчынную вайну). У ім расло каля 70 экзотаў і дэкаратыўных форм, у т.л. дугласія цісалістая, лістоўніца еўрапейская, піхты, дуб чырвоны і інш. Выкарыстоўваецца як гарадскі парк культуры і адпачынку.
Навагрудскі парк? | |
---|---|
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Тып | парк |
Плошча |
|
Дата заснавання | 1930 |
Размяшчэнне | |
53°36′14″ пн. ш. 25°49′43″ у. д.HGЯO | |
ЛітаратураПравіць
- Навагрудскі парк // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
- Новогрудский парк // Республика Беларусь: Энциклопедия в 6 т. Т. 5.: Минск — Педиатрия / редкол. Г. П. Пашков и др. — Минск: БелЭн, 2007. — 752 с.: ил. — ISBN 978-985-11-0398-6.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх