Нагорская сотня, або Нагорскае прадмесце — адна з 15 соцень Магілёва, меншая частка Нагорскага пасада ў межах Бліжняга вала. Знаходзілася паміж сучаснымі вуліцамі Болдзіна і Камсамольскай (паміж плошчамі Арджанікідзэ і Тэатральнай)[1]. У яе таксама ўваходзілі працяг Першамайскай і Ленінскай вуліц, а таксама Піянерскай і Карла Маркса ад Камсамольскай да вуліцы Карла Лібкнехта (былая Пажарная)[2].

У XVII ст. тут стаяла Прачысценская царква (не захавалася)[1].

Зноскі