Надняпроўскі пасад

Надняпроўскі пасад, або Надняпроўе — пасад у Оршы, які існаваў у XIVXVIII стст. Знаходзіўся на тэрыторыі паміж штучным замкавым ровам на захадзе, сучаснай вул. Камсамольскай на ўсходзе, левым берагам р. Аршыцай на поўначы і правым берагам р. Дняпро на поўдні.

Орша ў XVII стагоддзі. 1 — замак, 2 — Надняпроўе, 3 — Зааршынне, 4 — Васкрасенская царква, 5 — Мікольская царква, 6 — Задняпроўе, 7 — Ільінская царква, 8 — Куцеінскі манастыр.

На гэтым пасадзе гандаль адбываўся каля сцен замка, куды сыходзілася лучавая сістэма вуліц. Ніжнія напластаванні ўчастка, набліжанага да замка, адносяцца да XIIXV стст. Інтэнсіўнасць жыцця ў гэты час тут невялікая, магутнасць культурнага слоя 0,6-1 м. У паўднёвай частцы выяўлены культурны пласт магутнасцю ад 0,4 да 1,5 м, які ўтрымліваў рэчавыя крыніцы XIVXVIII стст. — бытавая кераміка, кафля, шкло, вырабы з жалеза. Дадзены ўчастак указвае на месца знаходжання сярэдневяковых сядзіб. На паўночна-заходнім участку пасада, за межамі езуіцкага калегіума, выяўлены рэшткі могілак, якія датуюцца XVIIIXIX стст.; на паўночна-ўсходняй знойдзены рэшткі сутарэнняў пабудоў былога комплексу калегіума. Культурны слой магутнасцю да 0,4-0,8 м з разнастайнымі матэрыяламі XVIIXVIII стст. Быў прасочаны гарадскі роў, выкапаны ў XVII ст.

Літаратура правіць