Назарэтанкі ў Беларусі

Назарэтанкі ў Беларусі — адгалінаванне (з 2008 правінцыя) ордэна назарэтанак на Беларусі.

Гісторыя правіць

 
Касцёл Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Гродне

Увосень 1908 года 3 сястры Ордэна Святой Сям'і з Назарэта прыехалі ў Гродна на месца сясцёр брыгітак. Першай абатысай кляштара стала Паўла Марыя Гажыч, якая памерла ў 1935. Пры сваім кляштары сёстры-законніцы мелі навіцыят. Агулам, перад вайной там жыло і працавала каля 100 сясцёр, якія займаліся, у асноўным, навучаннем дяцей.

У Навагрудак першыя сёстры прыехалі па запрашэнні біскупа Зыгмунта Лазінскага ў верасні 1929.

 
Марыя Канізія (Эўгенія Мацкевіч) — арганізатарка польскага падпольнага навучання ў час нямецкай акупацыі

Падчас нямецкай акупацыі сястра Марыя Канізія (Эўгенія Мацкевіч) арганізавала ў Навагрудку па просьбе бацькоў польскіх дзецей сакрэтнае навучанне польскай мове і гісторыі. Заняткі адбываліся ў прыватных дамах, а колькасць вучняў не перавышала 50. Вясной 1943 дзеці былі падрыхтаваны да прыняцця Першай Камуніі. Школа была раскрыта беларусамі, якія склалі данос да афіцэра жандармерыі — Панькова. Ён аднак прыхільна адносіўся да палякаў і данос праігнараваў. Хутка данос быў паўтораны ў гестапа. Заняткі прадаўжаліся аж да часу арыштавання манашак. 31 ліпеня сястра Марыя Канізія і 10 іншых манашак была арыштаваных па прыказу Гебетскамісара, а пазней, 1 жніўня 1943 года каля 4 гадзіны, расстраляны ў лесе ў 5 км ад Навагрудка[1] Падчас вайны быў забраны і кляштар, які пазней быў прыстасаваны пад шпіталь для псіхічна хворых. Сёстры былі вымушаны жыць у адным пакоі ў семінарыі, падзеленым на дзве часткі: сталовую і спальню.

У 1958 у Гродне засталіся толькі 4 сястры. У 1990-я кляштар быў вернуты сёстрам. У 2000 г. папам Янам Паўлам II адбылася беатыфікацыя 11 манашак (мучаніц з Наваградка – благаслаўлёнай Марыі Стэлы Мардасевіч і дзесяці яе паплечніц).

Сёння назарэтанкі на Беларусі працуюць у парафіях пры касцёлах, у біскупскіх курыях, займаюцца катэхізацыяй. У Гродне сёстры працуюць таксама ў сямейнай кансультацыі і апякуюцца бясплатнай сталовай для людзей без месца жыхарства. Дамы Ордэна існуюць у Гродне, Будславе, Івянцы, Лідзе, Мінску, Маладзечне, Навагрудку, Смаргоні, Касцяневічах.

13 верасня 2008 у Касцёле Звеставання Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Гродне ў прысутнасці мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча, біскупаў Антонія Дзям'янкі і Аляксандра Кашкевіча, а таксама Генеральнай маці назарэтанак Джэніс Фульмер было ўрачыста абвешчана пра заснаванне Беларускай правінцыі Ордэна на чале з сястрой Нерэвушай Падзяльніцкай.

Зноскі

  1. Tajne nauczanie polskie w czasie okupacji niemieckiej 1941–1944 // Oświata... — С. 67.

Літаратура правіць

  • Юлія Шэдзько. Дарога да Бога і людзей. // Ave Maria. № 10, 2008
  • Данута Бічэль. Сто гадоў дзейнасці сясцёр назарэтанак у Гродне. // Ave Maria. № 10, 2008
  • Стажиньская М. Одиннадцать мучениц. — Пер. с польского Л.Михайлик. — Гродно, Гродненю Рим.-Катол. Епархия, 1999. — 74 с.
  • Агнешка Грэндзік-Радзяк. Oświata i szkolnictwo polskie na ziemiach północno-wschodnich II Rzeczypospolitej i współczesnej Białorusi 1939–2001. — Торунь: Europejskie Centrum Edukacyjne, 2007. — 441 с. — ISBN 978-83-60738-09-2. (польск.)

Спасылкі правіць