Налёт на Навагрудак

Налёт на Навагрудак — начны налёт «Чорнага ката», які нібыта адбыўся ўночы 29 сакавіка 1948 года. Таксама часам згадваецца, што ў гэтай акцыі ўдзельнічалі бульбаўцы. Гэтую акцыю шмат апісвалі на эміграцыі, але адкрытых архіўных сведчанняў няма.

Беларускі пасляваенны антысавецкі супраціў
Дата ноч 29 сакавіка 1948 года
Месца Навагрудак
Вынік перамога беларускіх нацыяналістаў, вызваленне чальцоў «Чорнага ката»
Праціўнікі
Беларусь «Чорны кот»
Украінская Народная Рэспубліка Палеская сеч (магчыма)
Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Міністэрства дзяржаўнай бяспекі
Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Міністэрства дзяржаўнай бяспекі
Камандуючыя
Беларусь Міхал Вітушка
Сілы бакоў
каля 130-200
каля 500 (паводле ўспамінаў)
каля 300
Страты
15 забітых
30 раненых (паводле ўспамінаў)
усе забітыя (паводле ўспамінаў)

Як сцвярджаў у сваіх працах гісторык Сяргей Ёрш, спасылаючыся на савецкую кнігу «Беларускія буржуазныя нацыяналісты. Падручнік» (руск.: «Белорусские буржуазные националисты. Учебник»)[1], гэты бой быў сапраўдным. Таксама, калі кніга была засакрэчаная, упраўленне СБУ Львоўскай вобласці давала станоўчы адказ Сяргею Яршу наконт сапраўднасці гэтай падзеі, спасылаючыся на старонкі 152—154, аднак у рассакрэчаным падручніку са сховішча СБУ ўсяго каля 52 старонак і нічога пра напады на гарады беларускіх нацыяналістаў. Таксама не на карысць сапраўднасці гэтай акцыі ідзе тое, што ў Навагрудку не было ніякага ізалятара МГБ і спецбатальёна МГБ[2].

Перадумовы

правіць

У 1947 годзе у раённым цэнтры Беларускай ССР Навагрудку была раскрытая падпольная арганізацыя беларускіх нацыяналістаў «Саюз вызваленьня Беларусі», аднак наступныя аператыўныя дзеі выявілі, што ліквідаваная толькі частка шырокай падпольна-дывэрсійнай сеткі беларускіх нацыяналістаў у дадзеным раёне. Паколькі замежная агентура давала даныя пра цесную сувязь дзейнасці беларускага нацыяналістычнага падполля ў Навагрудку з Вітушкавай арганізацыяй «Чорным катом», было вырашана накіраваць у раён спецбатальён МДБ, узмоцнены аператыўнымі супрацоўнікамі галоўнага ўпраўленьня МДБ БССР і пад беспасярэдным кіраўніцтвам супрацоўнікаў аператыўнай групы МДБ СССР.

Дзейнасць спецбатальёна

правіць

У пачатку сакавіка 1948 года батальён прыбыў на месца дыслакацыі ў беларускі горад Навуградак і пачаў аператыўныя дзеі. Ужо з першых дзён сваёй дзейнасці аператыўнікі выявілі больш за 20 чалавек, якія мелі дачыненне да нацыяналістычнага падполля ў Навагрудку і бліжэйшых вёсках.

Для далейшага выяўлення лагераў узброеных нацыяналістаў з ліку арыштаваных быў завербаваны агент «Капуста». Але пасля закідкі ў банду ён перайшоў на бок партызанаў і выдаў даручанае яму заданне.

Да 25 сакавіка стала вядома, што ў лясах пад Навагрудкам заўважаная канцэнтрацыя ўзброеных нацыяналістаў, а цэнтр радыёпеленгацыі ў Мінску паведаміў пра актывізацыю працы некалькіх варожых радыёстанцый у дадзеным раёне. Кіраўнікі аперацыі ў Маскве і Мінску прапанавалі камандаванню спецбатальёна перайсці на ўзмоцнены рэжым нясення службы, а афіцэрам — на казарменнае становішча. Было прапанавана і ўзмацненне спецбатальёна армейскімі часткамі, але кіраўніцтва спецбатальёна праігнаравала гэтае, спасылаючыся на вялікі баявы досвед сваіх афіцэраў і салдат, блізкасць дыслакацыі вайсковых частак і няздольнасць нацыяналістаў спланаваць і здзейсніць масштабныя аперацыі.

Паводле Сяргея Ярша

правіць

Выкарыстоўваючы цемру, нападнікі невялікімі суполкамі праніклі ў горад і напалі на ізалятар часовага ўтрымання МДБ, а таксама закідалі гранатамі некалькі дамоў, у якіх кватэравалі афіцэры МДБ. Нарад спецбатальёна МДБ, які нёс варту, меў адчувальныя страты, а шэраг афіцэраў батальёна быў забіты. Не прыняўшы бою з паднятым па трывозе батальёнам МДБ, нацыяналісты хутка адступілі ў лес.

Паводле ўспамінаў, апублікаваных у «Беларускім слове»

правіць

Атрад у ліку 500 чалавек разьмясціўся ў лесе каля вёскі Літоўкі. На поўдні, кіламетраў на 3, пабліскваў агнямі Навагрудак. Была цёмная сакавіковая ноч 1948 года. Дзесьці каля чацвёртай гадзіны ночы Міхал Вітушка пачаў прамову перад сваімі жаўнерамі:

Браты партызаны. Я не люблю шмат гаварыць, ды гэта і не патрэбна. За нас будуць гаварыць нашыя кулямёты і аўтаматы. Яны за тры гады навучыліся. У нашых руках яны заікацца не будуць, бо мы ведаем, для чаго іх узялі, і не выпусцім, пакуль не пераможам ці памром. Маці Беларусь абліваецца слязьмі і крывёю пад бальшавіцкім зялезным ботам. Крывёю за кроў, смерцю за смерць мы будзем плаціць нашым смяротным ворагам. Сёння мы павінны ўзяць Наваградак і пакараць катаў нашага народу. У першую чаргу мы павінны захапіць МДБ, казармы, дзе знаходзяцца польскія і сібірскія карныя атрады, тэлефонную і тэлеграфную станцыі, райкам, райвыканкам, міліцыю і выпусціць з вязніцы усіх вязняў. Адказных работнікаў расстраляць на месцы, так, як робяць яны з намі. Забітых і параненых партызанаў забраць з сабою. Атаку пачынаць па сігнале чырвонай ракеты, збор на Замкавай гары па сігнале зялёнай ракеты. Будзьце бязлітаснымі і бясстрашнымі. З Божай дапамогай мы пераможам!

У адказ партызаны ўпаўголаса паўтарылі: «Пераможам!»

Вітушка зьвярнуўся да камандзіраў, напомніў ім тактычныя задачы. Камандзіры паўтарылі загад і са сваімі падраздзеламі зніклі ў цемнаце. Адзін падраздзел пайшоў па Татарскай, другі — па Карэліцкай. Вітушкаў атрад пайшлі ў напрамку Замкавай гары і за хвілінаў 25 былі там. Пакінуўшы на Замкавай гары ўкраінскі аддзел, яны рушылі па Слонімскай на пляц. Па дарозе да іх далучылася каля 20 жыхароў Навагрудка. Перад самым пляцам яны сустрэлі галоўны дазор, ад якога даведаліся, што тэлефонная і тэлеграфная станцыі, памяшканне міліцыі і райвыканкама былі занятыя без стрэлу.

Хутка пасля гэтага да Вітушкі падбег партызан П-ч і перадаў паведамленне камандзіра Р., што ён дасягнуў будынку МДБ, устанавіў два кулямёты насупраць дзвярэй і чакае сігнал. Аналагічнае паведамленне было атрымана ад камандзіра К., які мусіў атакаваць казармы. А пятай гадзіне Вітушка перахрысціўся і пусціў у неба ракету.

Пачаўся бой у казармах. Пакуль Вітушкавы партызаны змагаліся ў кашарах, камандзір Р. браў штурмам будынак МГБ. Пасля ўпартага бою МДБ было ўзятае. Шмат супрацоўнікаў МДБ было забіта. Некалькі чалавек уцяклі. Начальнік МДБ быў узяты жывым. Падчас бою былі вызваленыя 270 чалавек, болей за сотню з якіх далучылася да партызанааў, атрымаўшы зброю.

Партызаны захапілі 3 кулямёты, 650 аўтаматаў, 1300 стрэльбаў, 70 скрынак патронаў і забілі каля 300 супрацоўнікаў МДБ.

А восьмай гадзіне раніцы партызаны сшыхтаваліся ў паходную калону. Калона рушыла ў напрамку вёскі Літоўкі. Са страхі райвыканкаму доўга махаў ім на развітанне бел-чырвона-белы сцяг.[3]

У эмігранцкай прэсе

правіць

15 верасня 1949 года ў беларускай газеце «Беларускае слова» былі апублікаваныя, як пісалася ў газеце, успаміны ўдзельніка акцыі.

Зноскі

Спасылкі

правіць

На карысць сумненняў

правіць

На карысць сапраўднасці

правіць