Нане́я[3], Нонэа[4] (Nonea) — род кветкавых раслін сямейства Бурачнікавыя (Boraginaceae).

Нанея

Нанея руская (Nonea rossica)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Nonea Medik.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  31959
NCBI  203745
EOL  61684
IPNI  4704-1

Батанічнае апісанне правіць

Аднагадовыя і шматгадовыя травы. Сцёблы прамастойныя ці ўзыходныя, галінастыя, залозістаапушаныя. Лісце вузкае, лінейна-ланцэтнае або падоўжанае, суцэльнае, чаргаванае па даўжыні сцябла. Кветкі правільныя, белыя, жоўтыя, фіялетавыя або чырванаватыя ў завітках, сабраныя ў шчыткападобна-мяцёлчатыя суквецці. Плод — сухі арэшак.

Арэал і экалогія правіць

Род уключае каля 40 відаў (20 відаў[5]). Пашыраны ў Міжземнамор’і і часткова ў Еўропе. На тэрыторыі Беларусі два віды: нанея руская (Nonea rossica), трапляецца ўздоўж дарог, на пустках, чыгуначных насыпах, і нанея цёмная (Nonea pulla)[6].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11.
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 87. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. Nonea Архівавана 2 студзеня 2019. (англ.) // The Plant List
  6. База Растения Беларуси (руск.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць