Нанея цёмная

від раслін

Нанея цёмная, Нонэа цёмна-бурая[3][4] (Nonea pulla) — від кветкавых травяністых раслін роду Нанея (Nonea) сямейства Бурачнікавыя (Boraginaceae).

Нанея цёмная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Nonea pulla DC., 1805

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  256493
EOL  2886281
IPNI  119401-1
TPL  kew-2379973

Батанічнае апісанне правіць

Шматгадовая расліна, 15—50 см вышынёй. Расліна зялёная, з кароткім і негустым апушэннем. Сцёблы большай часткай шчыткападобна разгалінаваныя[4]. Лісце па даўжыні сцябла і ў прыкаранёвай разетцы, простае, суцэльнае, з гладкім краем і завостранай верхавінкай, апушанае[5]. Кветкі чырвоныя з адценнямі. Пялёскаў — 5. Плод — арэшак.

Распаўсюджанне правіць

Распаўсюджана ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, Заходняй Азіі; інтрадуцыравана ў некаторых краінах Еўропы[6][7].

Ва Украіне від расце на гліністых, вапнава-камяністых схілах і па пустазельных месцах — у паўднёва-заходніх і лясных раёнах, лесастэпе і стэпы. У Крыме рэдка (наваколлі Сімферопаля)[4].

Святлолюбівая расліна, ксерафіт, мезафіт, мезатроф, эўтроф[5]. Апыляецца насякомымі[8].

Галерэя правіць

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 87. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б в Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — К.: Наукова думка, 1987. — С. 273. (руск.) (укр.)
  5. а б Нонея тёмно-бурая: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  6. plantsoftheworldonline.org. (англ.)
  7. bgbm.org. (англ.)
  8. Нонея тёмно-бурая // Мосприрода (руск.)

Спасылкі правіць