Насякомаедныя
Насяко́мае́дныя (Insectivora) — атрад у класе млекакормячых, ад якога на сённяшні дзень адмовіліся з прычыны навуковай неактуальнасці. Некаторыя віды былі выключаны з гэтага атрада, рэшта жа быліа перанесена ў атрад Eulipotyphla, які, у сваю чаргу, уваходзіць у надатрад Laurasiatheria, што складае адну з асноўных клад плацэнтарных млекакормячых.
Поліфілетычная група жывёл | |||
---|---|---|---|
Назва | |||
Насякомаедныя | |||
Статус назвы | |||
Састарэлы таксанамічны | |||
Лацінская назва | |||
Insectivora | |||
Бацькоўскі таксон | |||
Інфраклас плацэнтарных | |||
Прадстаўнікі | |||
не азначаны | |||
|
Гісторыя
правіцьУ мінулым гэты атрад выкарыстоўваўся як смеццевы таксон для вялікай колькасці маленькіх і вельмі маленькіх адносна неспецыялізаваных насякомаедных млекакормячых. Так як любыя акамянелыя выкапнёвыя віды прымітыўнага выгляду з групы плацэнтарных млекакормячых звычайна дадаваліся ў гэты атрад для зручнасці, ён уяўляў сабой штосьці кшталту склада, з якога віды паступова размяркоўваліся па іншых таксонах. Такім чынам, у шырокім сэнсе атрад Insectivora уяўляе сабой граду, а не кладу.
Таксаномія была зменена ў нядаўнім часе, і тупаі, скакунчыкавыя і шарсцякрылыя былі перанесены ў асобныя атрады, як і многія іншыя групы акамянелых выкапнёвых відаў, якіх раней адносілі да насякомаедных. Некаторы час было прынята лічыць, што рэшта сямействаў насякомаедных складае монафілетычную групу, або кладу, у дачыненні да якой доўгі час ужывалі назву Lipotyphia. Аднак малекулярныя доказы ўказваюць на тое, што Chrysochloridae (золатакратовыя) і Tenrecidae (тэнрэкавыя) таксама мусяць быць вылучаны ў новы атрад Afrosoricida.
Erinaceidae (сапраўдныя вожыкі) таксама потым вылучыліся ў асобны атрад Erinaceomorpha з атрада Soricomorpha, які ўключае ў сябе сямействы Soricidae (землярыйкавыя), Talpidae (кратовыя), Solenodontidae і Nesophontidae[1]. Фактычна, колішні атрад Insectivora падзяліўся на гэтыя два атрады. Аўтарытэтнасць гэтай схема была парушана, калі малекулярныя даследаванні паказалі, што прадстаўнікі Soricomorpha з'яўляюцца парафілетычнымі, бо Soricidae маюць больш нядаўняга агульнага продка з Erinaceidae, чым іншыя прадстаўнікі Soricomorpha[2].
Аднак злучэнне сямействаў Soricidae і Erinaceidae у атрадзе Eulipotyphla дазволіла стварыць монафілетычны таксон.
Класіфікацыя
правіць- АТРАД EULIPOTYPHLA (замяніў колішні Insectivora):
- Сямейства Erinaceidae:
- Падсямейства Erinaceinae: сапраўдныя вожыкі;
- Падсямейства Hylomyinae: гімнуры;
- Сямейства Soricidae:
- Падсямейства Crocidurinae: белазубкавыя;
- Падсямейства Soricinae: буразубкавыя;
- Падсямейства Myosoricinae: афрыканскія белазубкавыя;
- Сямейства Talpidae:
- Падсямейства Desmaninae: дэсманы;
- Падсямейства Talpinae: краты;
- Падсямейства Uropsilinae: урапсілы;
- Сямейства Solenodontidae: шчыліназубы;
- Сямейства Nesophontidae: вымерлыя незафонты.
- Сямейства Erinaceidae:
Кладаграма на ўзроўні сямействаў, якія дажылі да нашых часоў:
Eulipotyphla |
| ||||||||||||||||||
Гэтыя сямействы ўключаліся ў атрад Insectivora у мінулыя часы:
- Сямейства Chrysochloridae (золатакратовыя);
- Сямейства Tenrecidae (тэнрэкавыя);
- Сямейства Macroscelididae (скакунчыкавыя);
- Сямейства Tupaiidae (тупаевыя);
- Сямейства Cynocephalidae (шарсцякрылыя).
Варта адрозніваць біялагічны атрад «Насякомаедныя» ад насякомаеднасці як мадэлі харчовых паводзінаў, якая можа быць уласціва біялагічным відам, якія не ўваходзяць у атрад Insectivora або вытворныя ад яго ў сучаснасці.
Гл. таксама
правіцьНасякомаедныя на Вікісховішчы |
- Lypotyphla — таксон, якім прапаноўвалася замяніць таксон Insectivora, але пасля перагляду перавага была аддадзена таксону Eulipotyphla
Зноскі
- ↑ Hutterer, R. (2005). Wilson, D.E.; Reeder, D.M. (рэд-ры). Mammal Species of the World: A Taxonomic and Geographic Reference (3rd ed.). Johns Hopkins University Press. pp. 212–311. ISBN 978-0-8018-8221-0. OCLC 62265494.
- ↑ Roca, A.L., G.K. Bar-Gal, E. Eizirik, K.M. Helgen, R. Maria, M.S. Springer, S.J. O'Brien, and W.J. Murphy (2004). "Mesozoic origin for West Indian insectivores". Nature. 429 (6992): 649–651. doi:10.1038/nature02597. ISSN 0028-0836. PMID 15190349.
{{cite journal}}
: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка)
Літаратура
правіць- Петрыкаў А. Насякомаедныя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).