Тупа́евыя, тупа́і (Tupaiidae) — сямейства млекакормячых, традыцыйна адносілася да паўмалпаў.

Тупаевыя

Tupaia glis
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Tupaiidae Gray, 1825


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  573204
NCBI  9393
EOL  8707
FW  40295

Апісанне

правіць

Даўжыня цела да 25 см, хваста да 22 см, маса да 360 г. Канечнасці кароткія, пярэднія даўжэйшыя за заднія; пяціпальцыя, з кіпцюрамі. Футра густое, мяккае, бурае або карычневае з рознымі адценнямі.

Пашырэнне

правіць

Вядомы з алігацэну Азіі (каля 30 млн. г. назад).

Адрозніваецца 5 родаў, 18 відаў. Пашыраны ў трапічных дажджавых і горных лясах Паўднёва-Усходняй Азіі, астравах Малайскага архіпелага.

Асаблівасці біялогіі

правіць

Актыўныя ўдзень. Кормяцца раслінамі і насякомымі. Жывуць у падлеску і ніжніх галінах дрэў. Гняздуюцца у дуплах паваленых дрэў, у поласцях сцёблаў бамбуку і інш. Палавой спеласці дасягаюць ва ўзросце 6 месяцаў. Нараджаюць да 4 дзіцянят.

Літаратура

правіць