Наталля Іванаўна Нечыпурэнка

вучоны ў галіне паталагічнай фізіялогіі

Наталля Іванаўна Нечыпурэнка (нар. 4 студзеня 1946, г. Мінск) — беларускі спецыяліст у галіне паталогіі і нейрафізіялогіі нервовай сістэмы. Доктар медыцынскіх навук (1993), прафесар (2005).

Наталля Іванаўна Нечыпурэнка
Дата нараджэння 4 студзеня 1946(1946-01-04) (78 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоная
Навуковая сфера паталагічная фізіялогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

Біяграфія правіць

Скончыла Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1970).

Працавала ў Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры неўралогіі і нейрахірургіі (з 1970; з 2006 — загадчык лабараторыі клінічнай патафізіялогіі нервовай сістэмы).

Навуковая і грамадская дзейнасць правіць

Навуковыя інтарэсы: цэрэбраваскулярныя захворванні; захворванні перыферычнай нервовай сістэмы; пытанні фармакалагічнай і немедыкаментознай тэрапіі захворванняў перыферычнай і цэнтральнай нервовай сістэмы; механізмы дзеяння нізкаінтэнсіўнага лазернага выпраменьвання пры лазернай гематэрапіі. 40 патэнтаў, 3 аўтарскія пасведчанні, больш за 40 рацыяналізатарскіх прапаноў.

Узнагароды правіць

Медаль Францыска Скарыны (2016), Ганаровая грамата Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (1994, 2011, 2020), знак «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь» (1999) і інш.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Патофизиологические механизмы и вопросы патогенетической терапии травматических поражений периферических нервов : (экспериментально-клиническое исследование) : автореферат диссертации … доктора медицинских наук : 14.00.16 ; 14.00.13 / Нечипуренко Наталия Ивановна. — Санкт-Петербург, 1992.
  • Нечыпурэнка Наталля Іванаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 306. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
  • Учёные Беларуси. Наталия Ивановна Нечипуренко // Медицинские новости. — 2021. — № 1. — С. 65 : фот. (руск.)
  • Наталия Ивановна Нечипуренко : (к 60-летию со дня рождения) // Здравоохранение. — 2006. — № 1. — С. 77—78 : фот. (руск.)

Спасылкі правіць