Наталля Маратаўна Зверава
Наталля Маратаўна (Наташа) Зверава (16 красавіка 1971, Мінск, Беларуская ССР) — савецкая і беларуская тэнісістка. Заслужаны майстар спорту СССР (1991). Уладальніца найбольшай колькасці тытулаў (20) на турнірах Вялікага шлема (ва ўсіх разрадах) сярод тэнісістаў з экс-СССР. У 2010 годзе ўключана ў спісы Міжнароднай залы тэніснай славы.
Нарадзілася |
16 красавіка 1971 (53 гады) Мінск, СССР |
---|---|
Грамадзянства | СССР, Беларусь |
Рэзідэнцыя | Мінск, Беларусь |
Рост | 174 см |
Вага | 60 кг[1] |
Прафесійная кар’ера | 1985–2002 |
Вядучая рука | правая (двухручны бэкхенд) |
Прызавыя грошы | $7,792,503 |
Адзіночны разрад | |
Вынікі (в/п) | 434—252 |
Тытулы | 4 WTA, 3 ITF |
Найвышэйшы рэйтынг | 5 (22 мая 1989) |
Турніры серыі Вялікага шлема | |
Аўстралія | 1/4 фіналу (1995) |
Францыя | фінал (1988) |
Уімблдан | 1/2 фіналу (1998) |
ЗША | 1/4 фіналу (1993) |
Парны разрад | |
Вынікі (в/п) | 714 — 170 |
Тытулы | 80 WTA, 3 ITF |
Найвышэйшы рэйтынг | 1 (7 кастрычніка 1991) (на працягу 124 тыдняў) |
Турніры серыі Вялікага шлема | |
Аўстралія | перамога (1993, 1994, 1997) |
Францыя | перамога (1989, 1992, 1993, 1994, 1995, 1997) |
Уімблдан | перамога (1991, 1992, 1993, 1994, 1997) |
ЗША | перамога (1991, 1992, 1995, 1996) |
Іншыя турніры | |
Фінал WTA | перамога (1993, 1994, 1998) |
Алімпійскія гульні | Бронзавы медаль (1992) |
Змяшаны парны разрад | |
Тытулы | 2 |
Турніры серыі Вялікага шлема | |
Аўстралія | перамога (1990, 1995) |
Уімблдан | фінал (1991) |
ЗША | фінал (1990) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Завяршыла выступы |
Алімпійскія ўзнагароды | ||
---|---|---|
Тэніс (жанчыны) | ||
Бронза | Барселона 1992 | Парны разрад |
Першы трэнер — бацька Марат Мікалаевіч Звераў (1932—2014), заслужаны трэнер СССР па тэнісе.
Кар’ера
правіцьУ адзіночным разрадзе выйграла 4 турніры Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA) — Брысбэн (1990), Сіднэй (1990), Чыкага (1994), Істбурн (1999). 15 разоў гуляла ў фінальнай стадыі турніраў WTA. Найвышэйшыя дасягненні ў адзіночным разрадзе: фінал Адкрытага чэмпіянату Францыі 1988 года, дзе Зверава саступіла нямецкай тэнісістцы Штэфі Граф; 5-е месца ў рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (1989).
У парным разрадзе на працягу кар’еры 35 разоў выступала ў фінальнай стадыі турніраў Вялікага шлема — у жаночым парным (31 раз) і змяшаным парным (4 разы) разрадах. У жаночым парным разрадзе Наталля Зверава здабыла 18 тытулаў, на працягу 124 тыдняў узначальвала парны рэйтынг Жаночай тэніснай асацыяцыі. У 1992—1993 гадах у пары з Джынджы Фярнандас здабыла некласічны Вялікі шлем, выйграўшы шэсць турніраў Вялікага шлема запар. У 1992 годзе на Алімпійскіх гульнях у Барселоне, выступаючы ў пары з Лэйлай Месхі пад сцягам Садружнасці Незалежных Дзяржаў, здабыла бронзавы медаль, а ў 2000 годзе на Алімпіядзе ў Сіднеі ў пары з беларускай Вольгай Барабаншчыкавай заняла 4-е месца. Агулам за кар’еру Наталля Зверава выйграла 80 турніраў Жаночай тэніснай асацыяцыі — гэта пяты вынік за ўсю Адкрытую эру тэніса.
У змяшаным парным разрадзе Наталля Зверава двойчы — у 1990 і 1995 гадах — стала чэмпіёнкай Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі.
З’яўлялася капітанам зборнай Беларусі ў Кубку Федэрацыі.
Зноскі
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 38. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
- Зве́рава Наталля Маратаўна // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 330. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
правіць- Профіль на сайце WTA Tour (англ.)