Наталля Отаўна Цэтэрман
Наталля Отаўна Цэтэрма́н[1] (24 чэрвеня 1891 — 23 снежня 1966) — вучоны, батанік і ліхенолаг, кандыдат біялагічных навук (1946), дацэнт (1952).
Наталля Отаўна Цэтэрман | |
---|---|
Дата нараджэння | 24 чэрвеня 1891 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 снежня 1966 (75 гадоў) |
Грамадзянства |
![]() ![]() |
Навуковая сфера | батаніка і ліхеналогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат біялагічных навук |
Навуковае званне | дацэнт |
Альма-матар | Кіеўскія вышэйшыя жаночыя курсы |
Навуковы кіраўнік | Міхаіл Пятровіч Тамін |
Біяграфія правіць
Нарадзілася ў Мінску. У 1915 годзе скончыла прыродазнаўча-гістарычнае аддзяленне Кіеўскіх вышэйшых жаночых курсаў[1]. У 1921—1925 гг. працавала ў Беларускім дзяржаўным політэхнічным інстытуце, Інстытуце меліярацыі і балотнай гаспадаркі, у 1925—1934 гг. у Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. З 1935 года ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, у 1952—1965 гг. — дацэнт кафедры сістэматыкі раслін і навуковы куратар гербарыя.
Навуковая дзейнасць правіць
Аўтар навуковых прац у галіне сістэматыкі вышэйшых раслін, ліхеналогіі, батанічнай геаграфіі. Арганізатар батанічнага саду і аранжарэі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Сабрала і апрацавала асноўную частку гербарыя (каля 20 тыс. лістоў) і вялікую колькасць пладоў і насення. Сістэматычна апрацавала важны ў фарміраванні наглебавага покрыва лясоў род лішайнікаў Кладонія (Cladonia).
Адна з аўтараў выдання «Флора БССР» (1949—1959).
Зноскі
- ↑ а б Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
Літаратура правіць
- Цэтэрман Наталля Отаўна // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз. — С. 301.
Спасылкі правіць
- Цэтэрман, Наталля Отаўна (кандыдат біялагічных навук; 1891—1966) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
- Гербарий кафедры ботаники Биологического факультета БГУ (руск.) // Сайт біялагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Саксонов С. В. Первые члены Русского ботанического общества (К 100-летию Русского ботанического общества) // Институт экологии Волжского бассейна РАН (руск.)
- Яцына А. П. Практикум по лишайникам / А. П. Яцына, Л. М. Мержавицкий — Витебск: УО «ВГУ им. П. М. Машерова», 2012. — 224 с.(недаступная спасылка) ISBN 978-985-517-360-2
- Цуриков А. Г. Лишайники Беларуси: история и основные итоги изучения // Известия Гомельского государственного университета имени Ф.Скорины, № 3(114), 2019. (руск.)