На́тан Аке́ (нідэрл.: Nathan Aké; нар. 18 лютага 1995) — нідэрландскі футбаліст, абаронца англійскага клуба «Манчэстэр Сіці» і нацыянальнай зборнай Нідэрландаў. Звычайна займае пазіцыю цэнтральнага абаронцы, але часам можа згуляць на левым флангу[3].

Футбол
Натан Аке
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 18 лютага 1995(1995-02-18)[1][2][…] (29 гадоў)
Грамадзянства
Рост 180 см
Вага 75 кг
Пазіцыя абаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2012—2015 Чэлсі 5 (0)
2015   Рэдынг 5 (0)
2015—0000   Уотфард
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кар’ера

правіць

Пачаў займацца футболам у роднай Гаазе ў акадэміі клуба «АДО Дэн Гааг», але ў веку 12 гадоў далучыўся да акадэміі «Феенорда»[4]. Патэнцыял хлопца запрыкмецілі скаўты англійскага «Чэлсі» і запрасілі юнака да сабе. Дэбютаваў Аке ў складзе «Чэлсі» ўжо 26 снежня 2012 года ў матчы Прэм’ер-лігі супраць «Норвіч Сіці», калі замяніў на пляцоўцы Хуана Мату ў дадатковы час. Аднак, хутка замацавацца ў складзе абаронца не здолеў. Наступнымі гадамі ён пераважна праводзіў час у арэндах. Асаблівай стала арэнда ва «Уотфард», які павярнуўся ў найвышэйшы англійскі дывізіён і чакаў падмацавання з мэтай захавання месца ў эліце. Ігрок дэбютаваў за клуб у нацыянальным першынстве 19 верасня 2015 года ў матчы супраць «Ньюкасл Юнайтэд», калі з'явіўся на полі з лавы запасных. Свой першы гол забіў у матчы супраць «Ліверпула» праз некалькі месяцаў пасля таго. У гэты перыяд Аке выкарыстоўваўся пераважна на левым флангу абароны. 29 чэрвеня 2016 года Аке далучыўся ўжо да «Борнмута» на правах арэнды на сезон 2016—2017 гадоў[5]. Ігрок замацаваў у складзе, але ў сярэдзіне сезону быў адкліканы да «Чэлсі», дзе таксама выходзіў часам на пляцоўку. Пасля сканчэння сезон Аке вярнуўся ў «Борнмут» ужо як паўнавартасны футбаліст клуба. 5 жніўня 2020 года нідэрландзец стаў іграком «Манчэстэр Сіці» за 41 млн фунтаў стэрлінгаў[6]. Першыя сезоны абаронца яшчэ быў іграком ратацыі, але ў сезоне 2022—2023 гадоў ужо замацаваўся ў асноўным складзе дружыны.

Дасягненні

правіць

«Чэлсі»:

«Манчэстэр Сіці»:

Крыніцы

правіць
  1. Nathan Aké // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. NATHAN AKE // Argentine Soccer Database
  3. Smith, Adam (6.08.2020). «Nathan Ake: How would Bournemouth defender improve Manchester City?». Sky Sports.
  4. «Nathan Aké, oud Wilhelmus Jeugd speler, definitief naar Chelsea FC». V.V. Wilhelmus.
  5. «Ake loaned to the Cherries». Chelsea F.C.
  6. «Nathan Ake completes City switch». Manchester City F. C.

Спасылкі

правіць