Нацыянальны парк Абіску
Нацыянальны парк Абіску, таксама Абіска (шведск.: Abisko, пн.-саамск.: Ábeskovvu) — нацыянальны парк на поўначы Швецыі, у Скандынаўскіх гарах. Заснаваны ў 1909 годзе як ландшафтны запаведнік. Уключае басейн ракі Абіску і частку паўднёвага ўзбярэжжа возера Турнетрэск. Плошча 7,5 тысяч гектараў. Хваёвыя і мяшаныя лясы. Разнастайная фауна млекакормячых (буры мядзведзь, воўк, лемінг, паўночны алень, пясец, расамаха) і птушак (бакас, беркут, варакушка, курапатка палярная, паморнік даўгахвосты, пуначка, сава белая, уюрок). На тэрыторыі парку навукова-доследная станцыя Шведскай акадэміі навук.
Нацыянальны парк Абіску | |
---|---|
sv/Abisko/se/Ábeskovvu | |
Катэгорыя МСАП — II (Нацыянальны парк) |
|
Размяшчэнне | Швецыя, Шведская Лапландыя |
Плошча | 77 км2 |
Дата заснавання | 1909 |
Сайт | abisko.nu |
Літаратура
правіць- Абіску // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т.1).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Нацыянальны парк Абіску
- Abisko, афіцыйны сайт
- Фаўна парку Архівавана 9 лютага 2009.
- Навуковая станцыя Архівавана 10 студзеня 1998.
- Фатаграфіі Архівавана 10 лютага 2009.