Нацыянальны ўніверсітэт «Палтаўская палітэхніка імя Юрыя Кандрацюка»
Нацыянальны ўніверсітэт «Палтаўская палітэхніка імя Юрыя Кандрацюка» (укр.: Національний університет «Полтавська політехніка імені Юрія Кондратюка») — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова тэхнічнага профілю са статусам нацыянальнага ўніверсітэта, якая знаходзіцца ў Палтаве.
Нацыянальны ўніверсітэт «Палтаўская палітэхніка імя Юрыя Кандрацюка» (ПНТУ) | |
---|---|
Національний університет «Полтавська політехніка імені Юрія Кондратюка» | |
Арыгінальная назва | Національний університет «Полтавська політехніка імені Юрія Кондратюка» |
Міжнародная назва | Poltava National Technical Yuri Kondratyuk University |
Заснаваны | 1930 |
Рэктар | Анішчанка Уладзімір Аляксандравіч |
Рэктар | Уладзімір Анішчанка[d] |
Студэнты | 10000 |
Дактары | 32 |
Прафесары | 36 |
Выкладчыкаў | 500 |
Краіна | |
Размяшчэнне | |
Юрыдычны адрас | Пэршатраўнэвы пр-т 24, 36011 Палтава, Украіна |
Сайт | pntu.edu.ua |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Агульная характарыстыка
правіцьБольш за 10 тысяч студэнтаў вучацца на 42 спецыяльнасцях 5 інстытутаў і факультэтаў універсітэта. Адукацыйны працэс ажыццяўляюць больш за 500 выкладчыкаў, з якіх 12 акадэмікаў, 9 членаў Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, 32 доктара навук, 36 прафесары, амаль 400 кандыдатаў навук, дацэнтаў, 16 лаўрэатаў Дзяржаўнай прэміі Украіны ў галіне навукі і тэхнікі.
Універсітэт мае сучасную матэрыяльна-тэхнічную базу: 9 навучальных карпусоў з агульнай плошчай 87 000 м2, бібліятэка налічвае прыкладна 500 тысяч адзінак літаратуры, 5 чытальных залаў з 400 месцамі, 55 навучальных лабараторый і 10 навукова-даследчых лабараторый, 26 камп'ютарных класаў і інш.
Універсітэцкі кампус уключае 5 інтэрнатаў для 2500 студэнтаў. Таксама маецца санаторый-прафілакторый для студэнтаў і выкладчыкаў на 100 месцаў, сталовая, 9 спартыўных залаў і стадыёнаў, 2 новыя палі са штучным пакрыццём. Універсітэт мае вучэбна-аздараўленчы комплекс на беразе ракі Ворскла.
Структура
правіць- Інстытут фінансаў, эканомікі і менеджмента
- Інстытут інфармацыйных тэхналогій і механатронікі
- Інстытут нафты і газу
- Інстытут архітэктуры і будаўніцтва
- Гуманітарны факультэт
- Міргарадскі мастацка-прамысловы каледж
- Палтаўскі каледж нафты і газу
Крыніцы
правіць- ↑ Directory of Open Access Journals — 2003.
Спасылкі
правіць- Афіцыйная старонка (укр., англ.) Архівавана 30 мая 2019.