Наш голас
«Наш голас» — заходнебеларуская грамадска-палітычная газета орган Беларускай сялянска-работніцкай грамады. Выдавалася з 26 студзеня да 26 лютага 1927 года ў Вільні на беларускай мове 2 разы на тыдзень.
«Наш голас» | |
---|---|
Тып | два разы ў тыдзень |
Рэдактар | Альберт Эйсан |
Заснавана | 26 студзеня 1927 |
Спыненне публікацый | 26 лютага 1927 |
Палітычная прыналежнасць | Беларуская сялянска-работніцкая грамада |
Мова | беларуская |
Галоўны офіс | Вільня, Віленская вул. 12-6 |