На скразняках стагоддзя

беларуская кніга

«Максі́м Танк: На скразняка́х стаго́ддзя» — кніга, напісаная беларускім пісьменнікам Міколам Мікулічам і выдадзеная ў 1999 годзе выдавецтвам «Мастацкая літаратура»[1] тыражом 1 800 экземпляраў.

На скразняках стагоддзя
Максі́м Та́нк: На скразняка́х стаго́ддзя
Выданне
Вокладка кнігі.
Жанр проза
Аўтар Мікалай Уладзіміравіч Мікуліч
Мова арыгінала беларуская
Дата напісання 1999
Дата першай публікацыі 1999
Асобнае выданне 1999
Выдавецтва Мастацкая літаратура
Месца публікацыі Мінск
Колькасць старонак 254 с.
Ілюстратар Л. А. Стрыжак
Афармленне Г. С. Шупенька
Носьбіт кніга
ISBN 985-02-0361-7

Змест правіць

У літаратурным творы робіцца спроба асэнсаваць феномен Максіма Танка — паэта і чалавека, асобы першай велічыні ў гісторыі беларускай літаратуры XX стагоддзя. Прыводзячы свае гутаркі з Максімам Танкам у апошнія гады яго жыцця, выкарыстоўваючы старонкі эпісталярнай спадчыны народнага паэта, шматлікія архіўныя матэрыялы і іншае, аўтар раскрывае філасафска-патрыятычныя асновы яго жыцця і творчасці, веру ў духоўна-маральныя каштоўнасці чалавека.

Праблематыка і крытыка твора правіць

Мікола Мікуліч адзначае пра прадмет даследавання:

  Прынцыпы аналітычна-даследчага асэнсавання працэсаў рэчаіснасці, лагізаванасць гістарычнага мыслення, зварот да драматычных і трагічных старонак нацыянальнага мінулага і цяпершчыны дапаўняюцца ў вершах паэта эмацыянальна-пачуццёвай непасрэднасцю. Лірычная споведзь суседнічае ў іх з прамоўніцкім пафасам і публіцыстычнасцю, народнапесенныя матывы пераплятаюцца з заглыбленай медытатыўнай роздумнасцю і крытычна-выкрывальнай іроніяй. І вельмі часта ўсё гэта пры характэрнай танкаўскай «расхрыстанасці» структурных элементаў твораў.  

Пісьменнік Леанід Дранько-Майсюк спасылаецца на кнігу пры высвятленні пытання зносін Максіма Танка з Браніславам Тарашкевічам, перавозу маладым паэтам забароненай літаратуры і яго арышту ўладамі Польскай Рэспублікі.[2]

Кандыдат філалагічных навук Анатоль Літвіновіч назваў кнігу насычанай цікавымі фактамі, назіраннямі і абагульненнямі.[3]

Удзел у выстаўках і рэйтынгах правіць

Кніга — удзельнік віртуальнай выстаўкі «Рэаліі жыцця Максіма Танка» Магілёўскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна.[4]

Кніга ўдзельнічала ў адборы да рэйтынга «Сто беларускіх кніг ХХ стагоддзя», які фарміраваўся па выніках апытання чытачоў газеты «Наша Ніва». Было адзначана, што гэта літаратурная праца адна з першых па смерці пісьменніка спробаў асэнсаваць феномен Максіма Танка.[5]

Крыніцы правіць

  1. Міронава, Валянціна. Кніга цяпер не толькі лепшы падарунак, але і найтаннейшы(недаступная спасылка). Краязнаўчы сайт Гомеля і Гомельшчыны (22 лістапада 2011). Архівавана з першакрыніцы 21 лістапада 2022. Праверана 21 лістапада 2022.
  2. Дранько-Майсюк, Леанід. Максім Танк (раздзел з кнігі «У Вільні і больш нідзе») . ARCHE Пачатак (16 кастрычніка 2012). Праверана 21 лістапада 2022.
  3. Літвіновіч 2011, с. 32—34.
  4. Рэаліі жыцця Максіма Танка . Магілёўская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна. Праверана 21 лістапада 2022.
  5. Мухін 2000, с. 1.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць