Неўшатэльскае возера

Неўшатэльскае возера, Нёшатэльскае возера (фр.: Lac de Neuchâtel) — возера на захадзе Швейцарыі, каля паўднёва-ўсходняга падножжа гор Юра. Плошча 216 км², даўжыня каля 40 км, глыбіня 153 м. Злучана пратокай з Більскім возерам, якое мае сцёк праз раку Аарэ ў Рэйн. Заходні бераг гарысты, усходні — спадзісты. У суровыя зімы замярзае. На беразе возера — горад Нёўшатэль. Каля яго ўсходняга краю рэзерват Кюдрэфен.

Неўшатэльскае возера
Lac de neuchâtel et montagne de boudry.jpg
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

ЛітаратураПравіць