Новая Брытанія

востраў

Новая Брытанія (анг. New Britain) — меланезійскі востраў у складзе Папуа — Новай Гвінеі. З'яўляецца самым буйным востравам архіпелага Бісмарка, да 1885 года называўся Новабрытанскім архіпелагам.

Новая Брытанія
англ. New Britain
Вулканы ў раёне Рабаула
Вулканы ў раёне Рабаула
Характарыстыкі
Плошча
  • 36 520 км²
Насельніцтва395 000 чал.
Размяшчэнне
5°48′46″ пд. ш. 150°26′48″ у. д.HGЯO
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Новая Брытанія (Папуа — Новая Гвінея)
Новая Брытанія
Новая Брытанія
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія правіць

Плошча вострава складае 36 520 км², на ім пражывае 395 000 жыхароў. Яго даўжыня складае 600 км, а максімальная шырыня — 80 км. З 1966 года Новая Брытанія падзелена на дзве адміністрацыйныя адзінкі — правінцыі Усходняя Новая Брытанія і Заходняя Новая Брытанія. Усходняя правінцыя па плошчы менш заходняй, але пераўзыходзіць яе па колькасці жыхароў і значнасці.

Сталіцай Заходняй Новай Брытаніі з’яўляецца горад Кімбе. Сталіцай Усходняй Новай Брытаніі да вывяржэння вулкана Тавурвур у 1994 годзе быў горад Рабаул. Большасць яго жыхароў беглі і аселі ў горадзе Какопа, які стаў пасля сталіцай, у тым ліку дзякуючы свайму тапалагічна больш бяспечнаму размяшчэнню.

Уздоўж вострава цягнецца разрэзаны цяснінамі горны масіў, найбольш высокай кропкай якога з’яўляецца вулкан Сіневіт (2438 м). Асноўная частка вострава пакрытая трапічным лесам.

Праліў Дампір аддзяляе Новую Брытанію ад вострава Умбоі, праліў Святога Георгія — ад вострава Новая Ірландыя.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць