Новая Вёска (Сітцаўскі сельсавет)

вёска ў Сітцаўскім сельсавеце Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі

Но́вая Вёска[1] (трансліт.: Novaja Vioska, руск.: Новая Вёска) — вёска ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Сітцаўскага сельсавета.

Вёска
Новая Вёска
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 63 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2157
Аўтамабільны код
2
СААТА
2221845061
Новая Вёска на карце Беларусі ±
Новая Вёска (Сітцаўскі сельсавет) (Беларусь)
Новая Вёска (Сітцаўскі сельсавет)
Новая Вёска (Сітцаўскі сельсавет) (Віцебская вобласць)
Новая Вёска (Сітцаўскі сельсавет)

Гісторыя

правіць

У 1921—1939 гадах вёска i засценак у складзе гміны Параф’янава Дзісенскага павета Віленскага ваяводства.

Да 24 красавіка 1959 года вёска ўваходзіла ў склад Параф’янаўскага сельсавета[2].

Прыкладна ў 1976 г. у вёску быў праведзены вадаправод (калонкі).

Насельніцтва

правіць
  • 1921 год — 226 жыхароў, 47 двароў[3].
  • 1931 год — 241 жыхар, 49 двароў[4].

Вядомыя асобы

правіць

Славутасці

правіць
  • Прысядзібны парк у в. Новая Вёска (маёнтак Ходараўка) пры былой сядзібе Славінскіх закладзены ў канцы ХІХ ст. Займае ўзгорак і яго пакаты схіл. Мае маляўнічыя краявіды ва ўсходнім напрамку, але разбураецца, бо служыць загонам для жывёлы. Толькі невялікія фрагменты дрэвастою, руіны падмуркаў захаваліся на месцы былых сядзіб у Асонавічах, Булахах і інш.
  • Мемарыяльны комплекс «Ходараўка» знаходзіцца за 200 м на поўнач ад вёскі, на месцы, дзе нацысты расстралялі сотні ваеннапалонных італьянцаў і цывільных жыхароў.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  2. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 красавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5.
  3. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 32.
  4. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 21

Спасылкі

правіць