Нудзічы

былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Ну́дзічы[1] (трансліт.: Nudzičy, руск.: Нудичи) — былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіла ў склад Чамярыскага сельсавета.

Вёска
Нудзічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
0 чалавек (1986)
СААТА
3203874009
Нудзічы на карце Беларусі ±
Нудзічы (Беларусь)
Нудзічы
Нудзічы (Гомельская вобласць)
Нудзічы

Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары (121 сям'я) пераселены ў 1986 годзе ў чыстыя месцы.

Геаграфія

правіць

Размяшчэнне

правіць

У 11 км на паўднёвы захад ад Брагіна, 28 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 130 км ад Гомеля.

Размешчана на тэрыторыі Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка.

Транспартная сетка

правіць

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Камарын — Брагін. Планіроўка складаецца з 2 (адна доўгая, другая кароткая) просталінейных вуліц мерыдыянальнай арыентацыі, да якіх на поўдні далучаецца ледзь выгнутая шыротная вуліца. Забудова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя

правіць

Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVI стагоддзя як вёска ў валоданні князёў Вішнявецкіх, ва 2-й палове XVII стагоддзя перайшла ў валоданне Каняцпольскіх. Пасля 2-га раздзела Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі. У 1897 годзе размяшчаліся капліца, вятрак, у Брагінскай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні.

У 1931 годзе арганізаваны калгас імя К. Маркса, працавалі вятрак і гамарня. У 1959 годзе ўваходзіла ў склад калгасу імя М. І. Калініна (цэнтр — вёска Глухавічы).

Да 8 студзеня 1987 года вёска ўваходзіла ў склад Глухавіцкага сельсавета[2], да 26 верасня 2006 года — у склад Дублінскага сельсавета (у 1987—2005 гадах — Спярыжскі сельсавет)[3]. Вёска ліквідавана 20 жніўня 2008 года[4].

Побач радовішчы торфу.

Насельніцтва

правіць

Колькасць

правіць
  • 2010 год — жыхароў няма.

Дынаміка

правіць
  • 1850 год — 22 двары, 167 жыхароў.
  • 1897 год — 42 двары, 295 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1908 год — 52 двары, 355 жыхароў.
  • 1930 год — 70 двароў, 408 жыхароў.
  • 1959 год — 514 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1986 год — жыхары (121 сям'я) пераселены.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 8 студзеня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  3. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области Архівавана 22 верасня 2019.
  4. Решение Брагинского районного Совета депутатов от 20 августа 2008 г. № 68 Об упразднении сельских населенных пунктов Брагинского района Архівавана 17 сакавіка 2018.

Літаратура

правіць
  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0