Нут (род раслін)
Нут[3] (Cicer) — род кветкавых раслін сямейства Бабовыя (Fabaceae).
Нут | |||||||||||||||||
Нут культурны, або бараноў гарох (Cicer arietinum) | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Cicer L., 1753 | |||||||||||||||||
|
Арэал і экалогіяПравіць
Больш за 30 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Паўночнай і Усходняй Афрыцы. Трапляюцца на камяністых месцах на горных лугах, утвараюць характэрныя для мясцовай расліннасці фітацэнозы. Культывуюць нут культурны, або бараноў гарох (Cicer arietinum), які інтрадукцаваны ў Цэнтральным батанічным садзе НАН РБ.
Значэнне і выкарыстаннеПравіць
Нут культурны — адналетнік вышынёй да 80 см з вертыкальнымі або ўзыхлднымі парасткамі, густа апушанымі залозістымі валаскамі. Лісце няпарнаперыстае. Кветкі адзіночныя, дробныя, чырвоныя, ружовыя або белыя. Плод — боб. Насенне мае да 30 % бялку, да 60 % вугляводаў, да 7 % тлушчу. Харчовая (гатуюць крупу, муку, кандытарскія вырабы), кармавая расліна.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 37. — 160 с. — 2 350 экз.
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11), ISBN 985-11-0035-8. — С. 390—391.
- Нут // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз. — С. 33.
СпасылкіПравіць
- Нут — род Cicer: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)