Нерэй
(Пасля перасылкі з Нярэй)
Нерэй (стар.-грэч.: Νηρεύς) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі[1] адзін з найбольш каханых і шанаваных багоў вадзяной стыхіі (мора): добры, мудры, справядлівы старац, увасабленне спакойнай марской глыбіні, які абяцае маракам шчаслівае плаванне.
Старэйшы сын Понта і Геі[2], або сын Понта і Тэфіі[3]. Муж Дарыды, бацька нерэід[4], у тым ліку Фетыды[5].
Аднойчы Геракл звязаў яго[6]. Жыхары Гітыёна (Лаконіка) завуць яго Старцам[7]. Яму прысвечаны XXIII арфічны гімн.
Этымалогія Нерэя магчыма звязана з абазначэннем чалавека ў ілірыйскам мове (ср. алб.: Njeriu)
Гл. таксамаПравіць
Зноскі
- ↑ Мифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.2. С.213, Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. М., 2001. В 3 т. Т.2. С.447
- ↑ Гесіёд. Тэагонія 233—236
- ↑ Орфіка, фр.117 Керн
- ↑ Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка I 2, 6-7 далей
- ↑ Гамер. Іліяда I 358
- ↑ Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка II 5, 11
- ↑ Паўсаній. Апісанне Элады III 21, 9
СпасылкіПравіць
Нерэй на Вікісховішчы |