Нівянік найвялікшы

від кветкавых раслін з роду Нівянік (Leucanthemum) сямейства Астравыя (Asteraceae)

Нівя́нік найвялікшы (Leucanthemum maximum) — від кветкавых раслін з роду Нівянік (Leucanthemum) сямейства Астравыя (Asteraceae).

Нівянік найвялікшы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Leucanthemum maximum (Ramond) DC. (1838)

Сінонімы
Chrysanthemum maximum Ramond

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  37902
NCBI  13423
EOL  840890
GRIN  t:317334
IPNI  230047-1
TPL  gcc-37763

Батанічнае апісанне правіць

Шматгадовая травяністая расліна з кароткім карэнішчам. Сцябло прамое, вышынёй 50—100 см. Сцябловае лісце сядзячае, ніжняе з чаранкамі. Суквецце — кошык дыяметрам да 12 см, з краявымі кветкамі белага колеру. Плод — сямянка.

Арэал і экалогія правіць

Радзімай нівяніка найвялікшага з’яўляюцца Пірэнеі (Францыя, Іспанія). Натуралізваны ў Аўстраліі, Новай Зеландыі, Паўночнай Амерыцы[3]. На тэрыторыі Беларусі інтрадуцыраваны ў 1960 годзе[4]. Размнажаецца насеннем і вегетатыўна. Зацвітае на другі год[4]. Цвіце ў ліпеніжніўні[4]. Насенне паспявае ў жніўні—верасні[4].

Дэкаратыўная расліна. Часам дзічэе[4].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. U.S. National Plant Germplasm System (GRIN) (англ.)
  4. а б в г д Asteraceae Leucanthemum maximum (Ramond) DC. // Растения Беларуси (руск.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць