Ніка Штэр (ням.: Nico Stehr; нар. 19 сакавіка 1942(1942-03-19), Берлін) — нямецкі даследчык культуры, прафесар навук аб культуры ва ўніверсітэце Цэпеліна ў Фрыдрыхсгафене.

Ніка Штэр
ням.: Nico Stehr
Дата нараджэння 19 сакавіка 1942(1942-03-19) (82 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці сацыёлаг, выкладчык універсітэта, пісьменнік-дакументаліст
Навуковая ступень доктарская ступень[d][1]
Альма-матар
Член у

Біяграфія

правіць

У 1967—2000 гадах вучыўся і праводзіў даследаванні ў амерыканскіх і канадскіх універсітэтах, напрыканцы — як прафесар-даследчык у інстытуце працяглых студый імя Пітэра Валя ва ўніверсітэце Брытанскай Калумбіі ў Ванкуверы (Канада). Папулярнай у навуковых, палітычных і бізнес-колах стала назва яго кнігі 1986 г. пад назвай «Грамадства ведаў». У 2002—2003 акадэмічным годзе Штэр быў прафесарам факультэта чалавечых і сацыяльных навук у Венскім універсітэце. Таксама з'яўляецца старэйшым навуковым супрацоўнікам інстытута Даследаванняў устойлівага развіцця ўніверсітэта Брытанскай Калумбіі (Ванкувер). Супрацоўнік Інстытута навук аб культуры Эсэна, а таксама Каралеўскай суполкі Канады (Атава). Заснавальнік і рэдактар (да 2006 г.) «Канадскага часопісу сацыялогіі». Ад 2004 г. Штэр займае пасаду прафесара культурных навук (пасада ў гонар Карла Мангейма) у прыватным універсітэце Цэпеліна у Фрыдрыхсгафене (Бодэнзээ). Ад пачатку 2006 г. Штэр праводзіць ва ўніверсітэце Цэпеліна трохгадовы праект, замоўлены Еўрапейскай камісіяй аб грамадска-палітычных сродках і спосабах звароту з т. зв. канвергентнымі тэхналогіямі (г. зн. біятэхналогіі, нанатэхналогіі, навукі аб інфармацыі і пазнанні).

Выбраныя творы

правіць

Манаграфіі:

  • Practical Knowledge. Applying Social Science Knowledge (Sage, 1992); ISBN 0-8039-8699-8
  • Knowledge Societies (Sage, 1994); ISBN 0-8039-7892-8
  • Die Zerbrechlichkeit moderner Gesellschaften. Die Grenzen der Macht und die Chancen des Individuums (Velbrück Wissenschaft, 2000);ISBN 3-934730-18-3
  • Wissen und Wirtschaften. Die gesellschaftlichen Grundlagen der modernen Ökonomie (Suhrkamp, 2001); ISBN 3-518-29107-6
  • The Fragility of Modern Societies. Knowledge and Risk in the Information Age (Sage, 2001); ISBN 9780761953487
  • Knowledge and Economic Conduct. The Social Foundations of the Modern Economy (University of Toronto Press, 2002); ISBN 0-8020-0905-0
  • Wissenspolitik. Die Überwachung des Wissens (Suhrkamp Verlag, 2003); ISBN 3-518-29215-3
  • Die Moralisierung der Märkte (Suhrkamp, 2007); ISBN 978-3-518-29431-4
  • Moral Markets. How Knowledge and Affluence Change Consumers and Producers (Paradigm Publishers, 2008); ISBN 978-1-59451-456-2

Таксама мае сумесныя працы. Рэдактар шматлікіх калектыўных манаграфій.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Record #120472732 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 1 красавіка 2015.