Нікола До́бравіч (сербск.: Никола Добровић; 12 лістапада 1897, г. Печ, Аўстра-Венгрыя — 11 студзеня 1967, Бялград, Югаславія) — сербскі архітэктар і горадабудаўнік, прадстаўнік функцыяналізму. Член Сербскай акадэміі навук і мастацтваў1965).

Нікола Добравіч
Дата нараджэння 12 лютага 1897(1897-02-12)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 11 студзеня 1967(1967-01-11)[4][2][…] (69 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства Сцяг Югаславіі Югаславія
Альма-матар
Месца працы
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Архітэктурную адукацыю пачаў у 1915 годзе ў Будапешце. У сувязі з падзеямі Першай сусветнай вайны, працягнуў вучобу ў Вышэйшай тэхнічнай школе ў Празе, якую скончыў у 1923 годзе. Да 1934 года працаваў архітэктарам.

Вярнуўся ў Югаславію і пасяліўся ў Дуброўніку. У час Другой сусветнай вайны браў удзел у Нацыянальна-вызваленчым руху ў Югаславіі. З кастрычніка 1944 г. працаваў над аднаўленнем краіны ў якасці кіраўніка дэпартамента архітэктуры федэральнага міністэрства будаўніцтва. У канцы 1945 года — дырэктар Інстытута горадабудаўніцтва Народнай Рэспублікі Сербіі.

У 19461967 гадах дырэктар Сербскага горадабудаўнічага інстытута і галоўны архітэктар г. Бялград. З 1948 года прафесар архітэктурнага факультэта Бялградскага ўніверсітэта.

Творчасць правіць

Аўтар Дома югаслаўскіх студэнтаў у Празе (1932), гасцініцы на востраве Лопуд каля г. Дуброўнік (1936), генеральных планаў гарадоў Бялграда (19471950, разам з М. Самборскім), Штып (1952), Херцаг-Нові (1957) і інш.

Зноскі

  1. Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 14 кастрычніка 2016.
  2. а б Tvrtković P. Nikola Dobrović // Dobrović, Nikola // Grove Art Online / J. Turner[Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 2017. — ISBN 978-1-884446-05-4doi:10.1093/GAO/9781884446054.ARTICLE.T023035
  3. а б Добрович Никола // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Добрович Никола // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць