Ніко Пірасмані

Ніко Пірасмані[6], таксама Ніко (Мікалай Асланавіч) Пірасманашвілі (груз. ნიკო ფიროსმანი, груз. ნიკოლოზ ასლანის ძე ფიროსმანაშვილი; 1862, с. Мірзаані, Грузія5 мая 1918, Тбілісі) — грузінскі мастак-самавук, прадстаўнік інсітнага мастацтва.

Ніко Пірасмані
ნიკო ფიროსმანი
Фатаграфія
Імя пры нараджэнні Мікалай Пірасманашвілі
Дата нараджэння 5 мая 1862(1862-05-05)[1][2] ці мерк. 5 (17) мая 1862[3]
Месца нараджэння
Дата смерці 9 красавіка 1918(1918-04-09)[2] (55 гадоў), 7 красавіка 1918(1918-04-07)[3] (55 гадоў) ці 5 мая 1918(1918-05-05)[3] (56 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства Flag of Russia.svg Расійская імперыя
Род дзейнасці мастак
Жанр партрэт
Мастацкі кірунак інсітнае мастацтва
Сайт pirosmani.org(англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

ТворчасцьПравіць

Працаваў у Тбілісі. Маляваў самаробнымі фарбамі на кляёнцы і блясе шыльды для сталовых-духанаў і забаўляльных устаноў і карціны на тэмы народнага жыцця, пейзажы, нацюрморты, выяавы жывёл. Творы вызначаюцца насычаным глыбокім каларытам, кантрастнымі спалучэннямі халодных сіне-чорных і цёплых светлых колеравых плям, пластычнай завершанасцю форм, спалучэннем унутранага драматызму са знешнім спакоем персанажаў: «Дворнік» (1904), «Мядзведзь у месячную ноч» (1905), «Нацюрморт» (1910—12), «Лань» (1916), «Прадавец дроў», «Гулянка трох князёў», «Кампанія Бего», «Рыбак сярод скал» і інш.

ГалерэяПравіць

Ушанаванне памяціПравіць

На радзіме Н. Пірасманашвілі адкрыты яго Дом-музей.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. а б The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  3. а б в ПИРОСМАНАШВИ́ЛИ (Пи­рос­ма­ни­шви­ли, Пи­рос­ма­ни) Ни­ко (Ни­ко­лай Ас­ла­но­вич) // Great Russian EncyclopediaМ.: Большая российская энциклопедия, 2004.
  4. http://www.eurasianet.org/departments/insight/articles/eav123009.shtml
  5. http://museum.ge/files/broshurebi/signagi_mini_katalogi.pdf
  6. Усе варыянты напісання імя і прозвішча ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.12., Мн., 2001, С.381.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць