Ніна Іосіфаўна Ламановіч
Ніна Іосіфаўна Ламановіч (нар. 27 жніўня 1951, Лапічы, Асіповіцкі раён, Беларусь) — беларускі харавы дырыжор, педагог. Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь (1999). Народная артыстка Беларусі (2010).
Ніна Іосіфаўна Ламановіч | |
---|---|
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 27 жніўня 1951 (71 год) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | хормайстар |
Прэміі | |
Узнагароды |
Скончыла Гомельскае музычнае вучылішча (харавое дырыжыраванне, клас Пятра Кірэйцава), Беларускую дзяржаўную кансерваторыю (1977, харавое дырыжыраванне, клас Аляксея Кагадзеева). З 1976 года хормайстар, з 1993 года — галоўны хормайстар Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь.