Ніна Сцяпанаўна Давыдзенка
Ніна Сцяпанаўна Давыдзенка (8 мая 1933, Віцебск) — беларуская артыстка балета. Народная артыстка Беларусі (1964).
Ніна Сцяпанаўна Давыдзенка | |
---|---|
Дата нараджэння | 8 мая 1933 (89 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Адукацыя | |
Прафесія | балерына |
Тэатр |
БіяграфіяПравіць
У 1952 годзе скончыла Маскоўскае харэаграфічнае вучылішча.
3 1952 года — салістка, у 1973—1983 гадах — педагог-рэпетытар Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі.
Ролі ў балецеПравіць
- Ларыса («Аповесць пра каханне» В. Залатарова),
- Насця, Анежка («Падстаўная нявеста» і «Святло і цені» Г. Вагнера),
- Наталька («Выбранніца» Я. Глебава),
- Эгіна («Спартак» А. Хачатурана),
- Адэта — Адылія, Маша, Аўрора («Лебядзінае возера», «Шчаўкунок», «Спячая прыгажуня» П. Чайкоўскага),
- Анель і Францыска («Блакітны Дунай» на музыку І. Штрауса)
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Давыдзенка Ніна Сцяпанаўна // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2002. — Т. 1. — С. 330—331.