Касьян Яраслававіч Галяйзоўскі

Касьян Яраслававіч Галяйзо́ўскі (5 сакавіка 1892, Масква — 4 мая 1970, Масква) — артыст балета і балетмайстар. Заслужаны артыст БССР (1940), заслужаны дзеяч мастацтваў Літвы (1945).

Касьян Яраслававіч Галяйзоўскі
руск.: Касьян Ярославич Голейзовский
Дата нараджэння 5 сакавіка 1892(1892-03-05)
Месца нараджэння
Дата смерці 4 мая 1970(1970-05-04) (78 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія артыст балета, балетмайстар, харэограф, настаўнік
Гады актыўнасці 1909—1970
Член у
Узнагароды
IMDb ID 0326456
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

У 1909 годзе скончыў Пецярбургскае тэатральнае вучылішча.

З 1909 года артыст балета Марыінскага тэатра, у 1910—1918 гадах працаваў у Вялікім тэатры ў Маскве.

У 1919—1925 гадах кіраваў студыяй (з 1922 года «Камерны балет») у Маскве.

Творчасць правіць

Сцвярджаючы свой стыль, шмат працаваў над харэаграфічнымі мініяцюрамі і аднаактовымі балетамі на музыку А.Скрабіна, С. Рахманінава, С. Пракоф’ева, Ф. Шапена, К. Дэбюсі ў пошуках эквіваленту эмацыянальна-пластычнай выразнасці музыкі. Музыкальнасць і багатая фантазія ў галіне харэаграфічных формаў, выкрыстанне ў класічным танцы сучаснай пластыкі, характарнасці і гратэску вызначалі самабытнасць яго творчасці.

Сярод найлепшых пастановак: «Бахчысарайскі фантан» Б. Асаф’ева на сцэне Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР (1939), «Іосіф Прыгожы» С. Васіленкі і «Тэалінда» на музыку Ф. Шуберта (1925), «Лейлі і Меджнун» С. Баласаняна (1964), «Палавецкія танцы» ў оперы «Князь Ігар» А.Барадзіна (1944 і 1953) у Вялікім тэатры, «Спячая прыгажуня» П. Чайкоўскага (1935, Харкаў).

Аўтар кнігі «Вобразы рускай народнай харэаграфіі» (1964).

Зноскі

Літаратура правіць